У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Крс 2016

Беларусь на ўзаемнай аснове захоўвае дыпламатычную прысутнасць у Ізраілі

7 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь на ўзаемнай аснове захоўвае дыпламатычную прысутнасць у Ізраілі. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

"Разгледзеўшы атрыманую па дыпламатычных каналах ноту з інфармацыяй аб прынятым прэм'ер-міністрам Дзяржавы Ізраіль рашэнні захаваць прысутнасць у Беларусі ізраільскай дыпмісіі ў ранейшым фармаце, беларускі бок прыняў рашэнне аб захаванні сваёй дыпламатычнай прысутнасці ў Ізраілі", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Зыходзім з таго, што падтрыманне адносін паміж Беларуссю і Ізраілем на ўзроўні пасольстваў - аб'ектыўная неабходнасць, абумоўленая цеснымі сувязямі дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з'яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўнай дынамікай двухбаковых адносін у розных сферах", - дадаў ён.

Дзмітрый Мірончык таксама падкрэсліў, што беларускі бок дакладна прытрымліваўся і будзе прытрымлівацца прынцыпу ўзаемнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс