У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Кст 2018

Беларусь імкнецца да шырокафарматнага супрацоўніцтва з Украінай ва ўсіх сферах

Беларусь імкнецца да шырокафарматнага супрацоўніцтва з Украінай ва ўсіх сферах

26 кастрычніка, Гомель /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь імкнецца да шырокафарматнага супрацоўніцтва з Украінай ва ўсіх сферх. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні І Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь настроена на прадметны і канструктыўны дыялог са сваімі ўкраінскімі сябрамі на любым напрамку - няма забароненых тэм. Наша краіна імкнецца да шырокафарматнага супрацоўніцтва з Украінай ва ўсіх сферах у духу даверу і ўзаемнай падтрымкі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што не толькі эканоміка, але і цесныя гуманітарныя сувязі аб'ядноўваюць дзве краіны і яе народы. Актыўна развіваецца двухбаковае ўзаемадзеянне ў сферах спорту, навукі і адукацыі.

"У абедзвюх дзяржавах створаны ўсе неабходныя ўмовы для захавання ідэнтычнасці нацыянальных дыяспар. Дні культуры Украіны ў Беларусі, якія з поспехам прайшлі гэтым летам у Мінску і рэгіёнах, сталі незабыўнай падзеяй", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў 2019 годзе ў Мінску адбудуцца ІІ Еўрапейскія гульні. У Беларусі, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, будуць рады бачыць на іх украінскіх спартсменаў і будуць балець за іх паспяховае выступленне гэтак жа, як і за беларускіх атлетаў. "Спорт і наогул мерапрыемствы такога ўзроўню з'яўляюцца магутным аб'яднальным фактарам", - упэўнены Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што пасля І Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны міжрэгіянальнае супрацоўніцтва дзвюх краін набудзе новае дыханне. "Ён стане важным імпульсам для выхаду на новыя сумесныя ініцыятывы ў галіне эканомікі, культуры, спорту, турызму, адукацыі і навукі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс