Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Jun 2017

Беларусь мае намер актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх інтэграцыйных працэсах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

Беларусь мае намер актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх інтэграцыйных працэсах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

8 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь мае намер актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх інтэграцыйных працэсах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Напрамкаў і сфер супрацоўніцтва вельмі шмат, і Беларусь мае намер актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх інтэграцыйных працэсах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Што мы і робім", - заявіў міністр.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва Беларусі з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва развіваецца паступальна па розных напрамках і ў розных галінах. "Для нас вельмі важна эканоміка, знешнеэканамічнае супрацоўніцтва. Тут, у арганізацыі аб'яднаны дзяржавы, якія ўяўляюць для нас цікавасць як рынкі збыту нашых тавараў, як партнёры па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве", - сказаў Уладзімір Макей.

"Самае галоўнае, што тут ніхто не выстаўляе ніякіх умоў, прэтэнзій. Усе адкрыты да супрацоўніцтва, і гэта супрацоўніцтва не накіравана супраць нейкіх іншых краін", - падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён адзначыў, што Беларусі ў пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння асабліва цікавыя транзітны і транспартны складнікі, лагістыка. "Тыя пытанні, якія абмяркоўваюцца ў кантэксце эканамічнага развіцця ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, супадаюць і з нашымі падыходамі па вядомай кітайскай ініцыятыве "Адзін пояс і адзін шлях". Беларусь можа стаць вельмі важным звяном у гэтай канцэпцыі і гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў арганізацыі", - заявіў міністр.

Беларускі бок таксама ўключаны ў работу арганізацыі па гуманітарнай праблематыцы, актыўна ўзаемадзейнічае па лініі праваахоўных структур. "Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва ўдзяляе вялікую ўвагу барацьбе з сучаснымі выклікамі і пагрозамі, якія ўяўляюць небяспеку і для Беларусі. Гэта тэрарызм, экстрэмізм, злачыннасць. І якраз на гэтай сустрэчы ў Астане будзе прымацца шэраг дакументаў, якія накіраваны на барацьбу з гэтым злом, - адзначыў Уладзімір Макей. - Мы хацелі б быць неад'емнымі ўдзельнікамі гэтых працэсаў. Таму што, як паказваюць апошнія падзеі ў Еўропе, ніхто не застрахаваны ні ад якіх негатыўных наступстваў. І з гэтым злом трэба змагацца сумеснымі намаганнямі".

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства не выключыў, што з часам Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва яшчэ больш пашырыць колькасць сваіх удзельнікаў, атрымае дадатковае прававое афармленне і стане больш структураванай. "У Астане будуць прымацца два новыя члены - Індыя і Пакістан. Колькасць пастаянных членаў павялічыцца. Ведаю, што цікавасць да гэтай арганізацыі праяўляе шэраг іншых дзяржаў, якія маглі б быць наглядальнікамі або партнёрамі па дыялогу", - адзначыў ён.

"Гэта арганізацыя займаецца не толькі абмеркаваннем нейкіх існуючых праблем, але і іх канкрэтным вырашэннем. Гэта сведчыць аб многім", - падкрэсліў міністр.

На пытанне аб магчымым жаданні Беларусі стаць паўнапраўным членам арганізацыі, Уладзімір Макей адказаў: "Не будзем загадваць наперад. Давайце мы замацуемся ў статусе краіны-наглядальніка, а далей паглядзім".

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Казахстан, дзе 9 чэрвеня прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У сваім выступленні на саміце кіраўнік дзяржавы агучыць пазіцыю беларускага боку па пытаннях далейшага развіцця арганізацыі, у тым ліку яе эканамічнага вымярэння.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі