Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Aug 2015

Міхадзюк: Беларусь гатова падзяліцца з Казахстанам вопытам будаўніцтва АЭС

Міхадзюк: Беларусь гатова падзяліцца з Казахстанам вопытам будаўніцтва АЭС

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова падзяліцца вопытам будаўніцтва атамнай электрастанцыі з калегамі з Казахстана. Аб гэтым заявіў сёння ў час брыфінгу на тэму "Бяспечнае развіццё атамнай энергетыкі і рэжым нераспаўсюджвання - гарантыі будучага чалавецтва" ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Як адзначыў на брыфінгу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Беларусі Ергалі Булегенаў, у Казахстане ўжо даволі доўгі час абмяркоўваецца пытанне аб неабходнасці будаўніцтва атамнай электрастанцыі. У мінулым годзе казахстанскія спецыялісты пабывалі на пляцоўцы АЭС, што будуецца ў Беларусі. "Мы падрабязна ўсё расказалі, і, калі будзе прынята канчатковае рашэнне (аб будаўніцтве АЭС у Казахстане. - Заўвага БЕЛТА), гатовы падзяліцца ўсім, чаму навучыліся самі, - сказаў Міхаіл Міхадзюк. - Я думаю, што ад гэтага ўзаемадзеяння мы толькі ўзбагацім адзін аднаго ў плане ведаў, рэалізацыі такіх маштабных праектаў".

Беларусь знаходзіцца на стадыі практычнай рэалізацыі праекта па ўзвядзенні атамнай электрастанцыі. "Многія краіны сёння актыўна цікавяцца нашым вопытам, таму што "Расатам", які з'яўляецца генпадрадчыкам, адзначае паспяховую арганізацыю работ і на этапе падрыхтоўчага перыяду, і на этапе будаўніцтва", - адзначыў намеснік міністра.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі