Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Apr 2016

Беларусь адданая сваім міжнародным абавязацельствам па барацьбе з тэрарызмам

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адданая сваім міжнародным абавязацельствам па барацьбе з тэрарызмам. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Віктар Русак, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

"У Пасланні было адзначана, што мір і спакой - гэта важнейшыя аспекты ў жыцці грамадства і дзяржавы. У адваротным выпадку пад пагрозай знаходзіцца рэалізацыя эканамічных планаў, дэмаграфічнай праграмы і гэтак далей. Адным з фактараў, што ўплываюць на стабільнасць развіцця грамадства, цяпер з'яўляецца тэрарызм", - адзначыў Віктар Русак.

Паводле яго слоў, у Беларусі няма базы для ўзнікнення і развіцця гэтай негатыўнай з'явы. "Яна можа быць толькі прыўнесена звонку, так сказаць, імпартавана", - сказаў парламентарый. Паводле яго слоў, важнае значэнне мае некалькі аспектаў процідзеяння тэрарызму. "Па-першае, гэта ўдзел у міжнародных праграмах, супрацоўніцтва з іншымі краінамі, у тым ліку ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Ва ўсякім выпадку, Беларусь паслядоўная ў дзеяннях па барацьбе з тэрарызмам і адданая сваім міжнародным абавязацельствам. Наконт гэтага ў нас падпісаны пагадненні, заключаны дагаворы з суседнімі краінамі", - заўважыў Віктар Русак.

"Па-другое, важнае значэнне мае недапушчэнне распаўсюджвання гэтай з'явы ў нашай краіне. Невыпадкова ў Пасланні прагучала патрабаванне падыходзіць патрабавальна да грамадзян, якія прымалі ўдзел у ваенных канфліктах, прычым незалежна ад матываў і боку ўдзелу, паколькі яны могуць паслужыць асновай для тэрарыстычных праяў у Беларусі", - падкрэсліў дэпутат.

Ён лічыць, што трэба прадоўжыць работу па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства ў гэтай сферы. Так, у пачатку мая ў краіне ўступяць у сілу папраўкі ў некаторыя законы, што, у прыватнасці, уводзяць у Крымінальны кодэкс адказнасць за экстрэмізм. Размова ідзе аб адказнасці для грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічаюць ва ўзброеных канфліктах за мяжой. Згодна з дзеючым КК, прыцягнуць да адказнасці за гэта можна толькі тады, калі даказана, што баявік атрымліваў за гэта грошы. Новы арт.361-3 КК дасць магчымасць прыцягваць да крымінальнай адказнасці за ўдзел ва ўзброеных канфліктах у іншых краінах нават пры адсутнасці прыкмет наёмніцтва. Прадугледжваецца пакаранне за вярбоўку і падрыхтоўку грамадзян, фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці.

Віктар Русак таксама нагадаў, што ў Палаце прадстаўнікоў цяпер рыхтуюцца да разгляду ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях барацьбы з тэрарызмам. "Гэты законапраект накіраваны на ўдасканаленне работы па выяўленні і спыненні тэрарыстычных праяў на самай ранняй стадыі. Лічу, што дзякуючы прыняццю гэтага закона і тым падыходам, якія абазначыў кіраўнік дзяржавы, у нас склалася зладжаная сістэма для таго, каб нас гэта негатыўная з'ява не захліснула", - дадаў дэпутат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі