Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Feb 2016

Батура: Пабрацімскія сувязі становяцца надзейнай асновай для нарошчвання экспарту

Батура: Пабрацімскія сувязі становяцца надзейнай асновай для нарошчвання экспарту

4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У сучасных умовах пабрацімскія сувязі становяцца надзейным фундаментам для нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту беларускай прадукцыі. Такі пункт гледжання выказаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня беларускай грамадскай арганізацыі "Пародненыя гарады" Барыс Батура, выступаючы на пасяджэнні праўлення гэтай арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пабрацімскі рух у сучасных умовах набывае асаблівае значэнне і садзейнічае нарошчванню двухбаковых эканамічных адносін. Менавіта таму мы ставім задачу пашыраць пабрацімскія сувязі з гарадамі і рэгіёнамі іншых дзяржаў", - сказаў Барыс Батура.

Ён падкрэсліў, што ў 2015 годзе пабрацімскія сувязі актыўна аднаўляліся і развіваліся. Аб гэтым сведчаць і факты - за год былі праведзены чатыры маштабныя сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі з Латвіяй, Германіяй, Расіяй і Польшчай. Так, 3-я беларуска-латвійская сустрэча паспяхова прайшла ў красавіку ў Оршы. У кастрычніку ў Франкфурце-на-Одэры адбылася маладзёжная беларуска-германская канферэнцыя.

Найбольш прадстаўнічай па колькасці ўдзельнікаў і фармаце стала 8-я сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі, якая адбылася ў лістападзе 2015 года ў Падольску. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі 33 расійскіх і 22 беларускіх гарадоў - усяго амаль 200 чалавек. Прывітанне ўдзельнікам даслаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які адзначыў, што цеснае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі садзейнічае сацыяльна-эканамічнаму развіццю дзвюх дзяржаў.

Акрамя таго, у снежні мінулага года ў Гродне паспяхова прайшла 3-я сустрэча гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Беларусі і Польшчы. Яе тэмай было партнёрства гарадоў як інструмент канструктыўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Дарэчы, Беларусь і Польшчу звязваюць 26 і 36 гарадоў-пабрацімаў адпаведна, 12 польскіх і 11 беларускіх гарадоў маюць партнёрскія адносіны.

Адказны сакратар беларускай грамадскай арганізацыі "Пародненыя гарады" Ніна Іванова, падводзячы вынікі мінулага года, назвала Магілёў у ліку гарадоў, якія найбольш актыўна развіваюць пабрацімскія сувязі. У Магілёва 16 гарадоў-пабрацімаў, 18-партнёраў і 9 гарадоў, з якімі падпісаны пратаколы аб намерах.

Усяго 32 члены арганізацыі "Пародненыя гарады" маюць 421 горад-пабрацім у 37 краінах.

У праграме дзейнасці арганізацыі на 2016 год - прадоўжыць пабрацімскі рух. Намечана, у прыватнасці, правесці 9-ю сустрэчу гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Германіі, канферэнцыю з кіраўнікамі гарадскіх адміністрацый Аўстрыі, азнаямленчую сустрэчу з кіраўнікамі гарадскіх адміністрацый Казахстана. У планах беларускіх гарадоў - ажыццявіць нямала ўзаемавыгадных эканамічных і сацыяльных праектаў з замежнымі пабрацімамі і партнёрамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі