Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Mar 2017

Батура: Пабрацімскі рух дапамагае кансалідавана ўзаемадзейнічаць ва ўсіх сферах

Батура: Пабрацімскі рух дапамагае кансалідавана ўзаемадзейнічаць ва ўсіх сферах

31 сакавіка, Магілёў /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пабрацімскі рух Беларусі і Расіі дапамагае кансалідавана ўзаемадзейнічаць ва ўсіх сферах. Аб гэтым заявіў старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі "Пародненыя гарады" Барыс Батура ў час пленарнага пасяджэння на 9-й сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рады бачыць у гэтай зале даўніх і новых сяброў з Расіі, а таксама сваіх калег з міжнароднай асацыяцыі "Пародненыя гарады" на чале з прафесарам Сяргеем Парамонавым - ветэранам пабрацімскага руху. Важны і ўдзел у нашай сустрэчы пасла Расіі Аляксандра Сурыкава, якому ад імя нашай арганізацыі выказваю ўдзячнасць за пастаянную ўвагу да беларуска-расійскага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і пабрацімскага руху", - сказаў Барыс Батура.

Батура: Пабрацімскі рух дапамагае кансалідавана ўзаемадзейнічаць ва ўсіх сферахЁн таксама назваў гэту сустрэчу асаблівай, паколькі яна прымеркавана да знамянальнага свята - Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. "Сёння ў нас ёсць добрая нагода ўспомніць і нагадаць адзін аднаму пра нашу асаблівую генетычную сувязь, ментальную блізкасць, нашы агульныя славянскія і хрысціянскія вытокі", - прадоўжыў Барыс Батура.

Батура: Пабрацімскі рух дапамагае кансалідавана ўзаемадзейнічаць ва ўсіх сферахСтаршыня БГА "Пародненыя гарады" падкрэсліў, што цяперашняя сустрэча - добрая магчымасць адказаць на глабальныя выклікі і рызыкі, а таксама тым, хто сумняваецца ў дружбе двух народаў. "У кожнага часу ёсць свае праблемы, ёсць яны і ў нашага. Узнікаюць рознагалоссі, непаразуменне і бурныя дыскусіі, і не толькі паміж суб'ектамі гаспадарання. Гэта, бясспрэчна, уплывае на якасць мікраклімату нашых адносін, - лічыць Барыс Батура. - Разам з тым, ёсць паміж нашымі народамі тое, што мы называем маральнай асновай - гэта шматвяковая сістэмная ўзаемападтрымка і культурна-духоўная сувязь, дзеля якіх мы абавязаны пераадолець любыя цяжкасці, любыя рознагалоссі, выкарыстоўваючы для гэтага ў тым ліку дыпламатыю гарадоў".

"Сур'ёзным фундаментам нашых адносін было і застаецца міждзяржаўнае супрацоўніцтва", - адзначыў кіраўнік Беларускай грамадскай арганізацыі "Пародненыя гарады".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі