Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Крс 2025

Арцюкоўская: у канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" ўключаны абноўленыя даныя па справе аб генацыдзе

Арцюкоўская: у канцэрт-рэквіем

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У канцэрт-рэквіем "Кожны трэці", серыя паказаў якога стартуе сёння ў Палацы Рэспублікі, уключаны абноўленыя даныя, атрыманыя ў ходзе расследавання Генпракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, паведаміла ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр праекта - мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская.

"У канцэрт-рэквіем уплецены дакументальныя факты, у тым ліку атрыманыя па выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе. Ёсць новыя звесткі аб колькасці пахаванняў мірных жыхароў. Удакладненыя даныя шакіруюць. Але іх важна даносіць да насельніцтва, і мы гэта робім праз наш праект", - сказала Уладзіслава Арцюкоўская.

Яна заўважыла, што для будучых паказаў канцэрта-рэквіема фактычныя даныя, адлюстраваныя ў ім, верагодна давядзецца яшчэ раз абнаўляць. Новыя жудасныя факты адкрываюцца кожны дзень.

Гаворачы аб тым, што яшчэ змянілася ў параўнанні з першымі паказамі, рэжысёр праекта паведаміла, што ў некаторых нумарах абноўлены касцюмы. "Нам падалося важным іх крыху абнавіць, прадставіць гледачу па-іншаму", - сказала яна, заўважыўшы, аднак, што ў цэлым канва канцэрта-рэквіема засталася ранейшай.

"Мы рабілі так, як падказвала натхненне. Усім удзельнікам, арганізатарам, аўтарам падалося, што канцэрт дастойны быць паказаным жыхарам усёй Беларусі. Таму на працягу тыдня чакаецца сем паказаў - для дэлегацый з кожнай вобласці і Мінска", - сказала Уладзіслава Арцюкоўская.

Паводле яе слоў, "Кожны трэці" - гэта не зусім канцэрт, хутчэй тэатральная пастаноўка, спецыяльна для якой створаны дэкарацыі. Задзейнічаны нават сцены Палаца Рэспублікі - дынамічныя праекцыі ствараюць неабходную атмасферу, складаюць дэкаратыўную аснову канцэрта. "Мы не хацелі страціць гэту дэталізацыю, з якой так старанна працавалі аўтары, мастакі. Важны кожны прамень святла, кожны спецэфект. Нам хацелася ўсё гэта захаваць", - адзначыла рэжысёр праекта.

Яна дадала, што канцэрт-рэквіем менавіта ў тым выглядзе, у якім і задумваўся, убачаць дэлегацыі кожнай вобласці. Паказы запланаваны па 12 красавіка. Сёння ў Палацы Рэспублікі - жыхары Брэсцкай вобласці.

Упершыню канцэрт-рэквіем быў паказаны гледачам 6 мая 2024 года ў Музеі Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве. Затым - у Мінску 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Аўтары сцэнарыя - Уладзіслава Арцюкоўская, Ганна Сялук. У падрыхтоўцы канцэрта-рэквіема прынялі ўдзел ТАА "Музычная медыякампанія", Палац Рэспублікі, Міністэрства абароны, Міністэрства культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі