Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Лют 2022

Анфімаў: у Беларусі ўсё гатова да правядзення рэферэндуму

Анфімаў: у Беларусі ўсё гатова да правядзення рэферэндуму
Фота з архiва

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўсё гатова да правядзення рэферэндуму, заявіў журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД, кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, усе ўчасткі мы не ахопім. Выбарачна наведваем участкі. Нам сёння важна сустрэцца з тэрытарыяльнымі камісіямі. Сустрэліся практычна ўжо з усімі. Заўтра я еду ў камандзіроўку ў Гродна - сустракаюся з абласной камісіяй. Потым паездка ў Ліду, Навагрудак. Там таксама будзем сустракацца з тэрытарыяльнымі камісіямі, глядзець гатоўнасць да правядзення рэферэндуму, гатоўнасць выбарчых участкаў. Таксама выбарачна. Практычна на сённяшні дзень у нас на 100 працэнтаў ахоплены ўсе тэрытарыяльныя выбарчыя органы Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, мы сустрэліся з кіраўніцтвам Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры. Учора была сустрэча ў МУС, абгаварылі пытанні забеспячэння правапарадку пры правядзенні рэферэндуму", - сказаў Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, усё праходзіць у штатным рэжыме. "Абстаноўка ў Беларусі спакойная, нармальная. І ўсё гатова да таго, каб правесці рэферэндум спакойна, у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і ўнутраным заканадаўствам рэспублікі", - адзначыў кіраўнік штаба місіі.

Леанід Анфімаў дадаў, што на сённяшні дзень акрэдытаваны 70 наглядальнікаў. "23 - падалі на рэгістрацыю. Думаю, што яшчэ чалавек 30 будзе", - расказаў ён.

Першы намеснік старшыні падкрэсліў, што цікавасць да рэферэндуму ў Беларусі вельмі высокая і канструктыўная. "Не тое, каб нашкодзіць, падставіць падножку на фінішнай прамой. Наадварот, дапамагчы, каб гэтыя інфармацыйныя наскокі, набегі на Беларусь (з боку краін Захаду. - Заўвага БЕЛТА) адкінуць убок і скласці аб'ектыўнае меркаванне ў сусветнай супольнасці аб тым, што ўсё прайшло ў рамках заканадаўства. І рэферэндум быў забяспечаны як свабоднае, дэмакратычнае волевыяўленне беларускага народа", - канстатаваў Леанід Анфімаў.

Місія наглядальнікаў ад СНД пачала маніторынг рэферэндуму ў Беларусі 1 лютага. Наглядальнікі ад Садружнасці ўжо 11-ы раз ажыццяўляюць назіранне ў Беларусі. А ўсяго гэта 116-я місія па назіранні ў краінах Садружнасці.

Асноўная група наглядальнікаў ад СНД прыбудзе ў Беларусь за 2-3 дні да рэферэндуму і будзе ажыццяўляць назіранне ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Члены місіі будуць прысутнічаць пры адкрыцці ўчасткаў рэферэндуму, назіраць за працэсам галасавання і працэдурай падвядзення вынікаў. Усяго ў маніторынгу рэспубліканскага рэферэндуму плануюць задзейнічаць ад 100 да 120 наглядальнікаў ад СНД.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". Асноўны дзень галасавання назначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі