Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Сак 2015

Андрэйчанка заклікаў выкарыстоўваць усе магчымасці для наладжвання дыялогу з еўрапейскімі калегамі

Андрэйчанка заклікаў выкарыстоўваць усе магчымасці для наладжвання дыялогу з еўрапейскімі калегамі

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна і ў далейшым выкарыстоўваць усе магчымасці для наладжвання дыялогу з еўрапейскімі калегамі. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Намі наладжваюцца адносіны з шэрагам еўрапейскіх дзяржаў, міжнародных арганізацый. Знакавым у гэтым плане з'яўляецца візіт у нашу краіну дакладчыка па Беларусі камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні. Трэба і ў далейшым выкарыстоўваць усе магчымасці для наладжвання дыялогу з нашымі еўрапейскімі калегамі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Акрамя таго, беларускія дэпутаты прадоўжаць работу на пляцоўках МПА СНД і ПА АДКБ у Санкт-Пецярбургу. У чэрвені ў Гродне павінна таксама адбыцца 48-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Таксама Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што развіццю палітычных кантактаў, прасоўванню Беларусі ў гандлёва-эканамічнай і іншых галінах паслужаць візіты ў Беларусь парламенцкіх дэлегацый, якія запланаваны ў бягучым годзе. У прыватнасці, маюцца на ўвазе прадстаўнікі Арменіі, Азербайджана, Сербіі, Ірака, Грузіі. Беларускія парламентарыі маюць намер наведаць Казахстан, Лаос і іншыя краіны.

"Але важна, каб мы думалі аб рэальным напаўненні вось гэтых візітаў, з пункту гледжання эканамічнай аддачы", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі