У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Чэр 2017

Андрэйчанка: Сесія ПА АБСЕ дае магчымасць Беларусі пацвердзіць рэпутацыю надзейнай дыялогавай пляцоўкі

Андрэйчанка: Сесія ПА АБСЕ дае магчымасць Беларусі пацвердзіць рэпутацыю надзейнай дыялогавай пляцоўкі

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка і правядзенне 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ дае магчымасць Беларусі пацвердзіць сваю рэпутацыю надзейнай дыялогавай пляцоўкі для абмеркавання самых важных пытанняў. Аб гэтым старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заявіў на закрыцці другой сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера, асаблівая ўвага дэпутацкага корпуса цяпер засяроджана на падрыхтоўцы штогадовай сесіі ПА АБСЕ, якая стартуе ў Мінску ўжо практычна праз тыдзень. "Беларусь упершыню прымае ў сябе такі значны форум. Парламенту і зацікаўленым дзяржаўным органам давялося вырашыць нямала вельмі складаных арганізацыйных праблем. Работа, праведзеная ў цесным кантакце з Міжнародным сакратарыятам ПА АБСЕ, дае магчымасць спадзявацца, што Беларусь пацвердзіць сваю рэпутацыю надзейнай дыялогавай пляцоўкі для абмеркавання самых важных пытанняў міжнароднага парадку дня", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Андрэйчанка: Сесія ПА АБСЕ дае магчымасць Беларусі пацвердзіць рэпутацыю надзейнай дыялогавай пляцоўкіЁн запэўніў, што магчымасці гэтага форуму дэпутаты пастараюцца выкарыстаць і для ўмацавання эканамічных пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне.

Вынікам сесіі ПА АБСЕ стане прыняцце дакументаў, што адлюстроўваюць рэакцыю міжнароднай супольнасці на трывожныя тэндэнцыі сучаснасці. "Беларусь таксама падрыхтавала праект рэзалюцыі, у якой прапануюцца меры па ўзмацненні барацьбы са з'яўленнем новых псіхаактыўных рэчываў. Яна ўжо атрымала вялікую падтрымку нашых замежных калег, і мы разлічваем на яе паспяховае пашырэнне", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У другім паўгоддзі дынаміка міжнародных кантактаў і парламенцкіх сустрэч будзе нарастаць, упэўнены спікер. "Ужо ў час 26-й сесіі ПА АБСЕ трэба будзе рэалізаваць даволі шчыльны графік сустрэч і перагавораў з замежнымі палітыкамі", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Андрэйчанка: Сесія ПА АБСЕ дае магчымасць Беларусі пацвердзіць рэпутацыю надзейнай дыялогавай пляцоўкіЛетняя сесія ПА АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня, будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Плануецца насычаная праграма, якая ўключае пасяджэнне пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і агульных камітэтаў па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Усяго ў перыяд сесіі чакаецца да 700 гасцей.

Беларускі бок прапануе да разгляду рэзалюцыю, якая атрымала назву "Распрацоўка своечасовых і эфектыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс