У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Ліп 2016

Андрэйчанка: Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя немагчыма без цесных міжпарламенцкіх адносін

Андрэйчанка: Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя немагчыма без цесных міжпарламенцкіх адносін

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эфектыўнае развіццё эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва Беларусі з Рэспублікай Карэя ў сучасных умовах немагчыма без цесных міжпарламенцкіх узаемаадносін. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю дружалюбных і ўзаемавыгадных адносін з Рэспублікай Карэя, і я, напрыклад, бачу, што выключна вялікую ролю ў гэтым можа адыграць парламенцкая дыпламатыя і асабісты дыялог паміж кіраўнікамі парламентаў. Менавіта дзякуючы развітым парламенцкім адносінам мы можам вырашаць многія, у тым ліку прыярытэтныя задачы, цікавыя як для Рэспублікі Карэя, так і для Беларусі. Безумоўна, гэта развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, культурнага супрацоўніцтва, якое ў нас цяпер практычна не развіваецца, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і, вядома ж, навукі, асабліва - высокіх тэхналогій і вытворчасці высокатэхналагічных тавараў. Рэспубліка Карэя ў гэтым плане з'яўляецца лідарам", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Андрэйчанка: Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя немагчыма без цесных міжпарламенцкіх адносінЁн адзначыў, што важнае значэнне ва ўстанаўленні міжпарламенцкіх адносін і развіцці сувязей маюць групы дружбы ў парламентах краін. "У Беларусі гэта група працуе, і спадзяюся, што ў хуткім часе такая ж група будзе сфарміравана ў нядаўна выбраным парламенце Карэі. У цэлым для далейшай эфектыўнай сумеснай работы ў нас ёсць усе падставы, створана адпаведная нарматыўна-прававая база", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Спікер нагадаў, што Беларусь і Рэспубліка Карэя ўсё яшчэ не падпісалі міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках для грамадзян абедзвюх краін па агульнаграмадзянскіх пашпартах, і гэта абставіна ў пэўнай ступені стрымлівае больш актыўнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Уладзімір Андрэйчанка папрасіў Кім Енг Хо пасадзейнічаць больш хуткаму вырашэнню пытання аб падпісанні пагаднення.

Андрэйчанка: Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя немагчыма без цесных міжпарламенцкіх адносінКім Енг Хо падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ёсць шмат падабенства. Абедзве краіны суседнічаюць з вялікімі дзяржавамі і маюць вялікую колькасць высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы высокіх тэхналогій. Гэта падабенства павінна стаць дадатковым стымулам для збліжэння і супрацоўніцтва, у тым ліку і камерцыйнага. "У 2014 годзе карэйская кампанія "СК Хайнікс" інвесціравала $10 млн у беларускае ТАА "Софтэк Флэш Салюшнс". Такую практыку карэйскі бізнес павінен прадаўжаць і далей", - падкрэсліў Кім Енг Хо.

Андрэйчанка: Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя немагчыма без цесных міжпарламенцкіх адносінНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя выказаў упэўненасць, што патэнцыял беларуска-карэйскага супрацоўніцтва менавіта ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паколькі Рэспубліка Карэя паспяхова вырабляе саму тэхніку, а Беларусь можа распрацоўваць праграмнае забеспячэнне да яе.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску