Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Apr 2017

Андрэйчанка: Беларускія заканадаўцы разглядаюць Кітай як прыярытэтнага партнёра

Андрэйчанка: Беларускія заканадаўцы разглядаюць Кітай як прыярытэтнага партнёра

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія заканадаўцы разглядаюць Кітай як прыярытэтнага партнёра і гатовы да адкрытага абмеркавання ўсіх пытанняў. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка сёння на перагаворах з парламенцкай дэлегацыяй КНР на чале са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускія заканадаўцы разглядаюць Кітай як прыярытэтнага партнёра, мы гатовы да адкрытага і раўнапраўнага абмеркавання ўсіх пытанняў. Для сяброў у нас няма закрытых тэм", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Ён выказаў надзею, што візіт дэлегацыі КНР адкрые новую старонку ў двухбаковых міжпарламенцкіх адносінах.

На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, характары беларускага і кітайскага народаў вельмі падобныя, галоўныя рысы - працавітасць, уменне мірна ўжывацца з суседзямі, адмаўленне насілля і павага да іншых культур. "Можа, таму мы так лёгка знаходзім агульную мову", - дадаў спікер.

"Беларускія заканадаўцы разглядаюць Кітай як прыярытэтнага партнёра, мы гатовы да адкрытага і раўнапраўнага абмеркавання ўсіх пытанняў. Для сяброў у нас няма закрытых тэм", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Ён выказаў надзею, што візіт дэлегацыі КНР адкрые новую старонку ў двухбаковых міжпарламенцкіх адносінах.Ён таксама адзначыў, што за ўсю гісторыю развіцця беларуска-кітайскіх сувязей у партнёраў ніколі не ўзнікала рознагалоссяў па ключавых пытаннях як двухбаковага, так і міжнароднага парадку дня. "Усе кантакты кіраўнікоў дзвюх краін нязменна давалі паспяховыя вынікі. І мы высока цэнім той уклад, які вы асабіста ўнеслі ў развіццё беларуска-кітайскага міжпарламенцкага дыялогу", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка, звяртаючыся да кіраўніка кітайскай дэлегацыі.

"Беларускія заканадаўцы разглядаюць Кітай як прыярытэтнага партнёра, мы гатовы да адкрытага і раўнапраўнага абмеркавання ўсіх пытанняў. Для сяброў у нас няма закрытых тэм", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Ён выказаў надзею, што візіт дэлегацыі КНР адкрые новую старонку ў двухбаковых міжпарламенцкіх адносінах."Мы ў Беларусі маем самыя цёплыя, брацкія пачуцці да вялікага кітайскага народа і ганарымся дружбай з вамі. Нам імпануе, што, нягледзячы на статус аднаго з сусветных лідараў, Кітай будуе раўнапраўныя і паважлівыя адносіны з усімі краінамі незалежна ад месца, якое яны займаюць у сусветнай сістэме каардынат", - прызнаўся старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года. Бакі рэгулярна абменьваюцца візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, вядзецца актыўны міжпарламенцкі дыялог, што забяспечвае дынамічнае развіццё беларуска-кітайскіх палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей. Беларусь і КНР паспяхова супрацоўнічаюць у міжнародных арганізацыях, аказваючы ўзаемную падтрымку па прынцыповых пытаннях. У Нацыянальным сходзе Беларусі і Усекітайскім сходзе народных прадстаўнікоў дзейнічаюць рабочыя групы па міжпарламенцкім узаемадзеянні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі