У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2015

Андрэйчанка: Беларускі бок гатовы аказаць садзейнічанне місіі наглядальнікаў ПАСЕ

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок гатовы аказаць садзейнічанне місіі наглядальнікаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з папярэдняй місіяй ПАСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі бок гатовы аказаць усялякае садзейнічанне місіі наглядальнікаў для выканання яе мандата", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Акрамя таго, ён падзякаваў ПАСЕ за згоду ў адказ на прапанову ўдзельнічаць у маніторынгу за выбарамі. "Мы рады зноў сустрэцца ў нашай краіне з прадстаўнікамі ПАСЕ. Спадзяёмся, што гэтыя кантакты будуць добрай асновай для нашага далейшага супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць сумесны інтарэс", - адзначыў беларускі спікер.

Ён таксама адзначыў, што ёсць усе падставы для таго, каб наглядальнікі зрабілі аб'ектыўнае заключэнне пасля выбараў. "Беларусь заўсёды адказна ставілася да выканання міжнародных абавязацельстваў. Мы прыкладзём усе намаганні, каб выбары прайшлі адкрыта, свабодна і дэмакратычна", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу, што Выбарчы кодэкс Беларусі адпавядае міжнародным стандартам. Пры ўнясенні ў яго змяненняў былі ўлічаны заўвагі БДІПЧ АБСЕ. "Нормы Выбарчага кодэкса даюць магчымасць канкурыраваць палітычным поглядам і ідэям", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Усім удзельнікам працэсу гарантавана права на атрыманне інфармацыі аб кандыдатах на пасаду Прэзідэнта Беларусі.

Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што інстытуты грамадзянскай супольнасці і палітычныя партыі могуць свабодна ўдзельнічаць у фарміраванні выбарчых камісій, праводзіць агітацыю і назіраць за выбарамі.

Ён таксама паведаміў, што па выніках выбараў парламент гатовы ўлічыць усе заўвагі і прапановы ад міжнародных наглядальнікаў, каб пры неабходнасці ў перспектыве ўнесці адпаведныя папраўкі ў выбарчае заканадаўства.

Як паведамлялася, дэлегацыю ПАСЕ павінна была ўзначаліць армянскі дэпутат Арпінэ Аванісян, але 4 верасня яна была назначана на пасаду міністра юстыцыі Арменіі і таму не зможа наведаць беларускую сталіцу.

У выніку папярэднюю місію (дэлегацыю) ПАСЕ ўзначаліў турэцкі дэпутат Рэа Дэнеміч. Таксама ў яе ўвайшлі: Андрэа Рыгоні (Італія), Ёнас Гунарсан (Швецыя), Андрэй Хунка (Германія), а таксама прадстаўнікі сакратарыята ПАСЕ, у тым ліку Соня Сіртары-Мільнер - кіраўнік офіса генсека ПАСЕ.

У пачатку ліпеня ПАСЕ назначыла наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Было папярэдне вырашана, што ў склад місіі ўвойдуць 27 палітыкаў з пяці партый, у тым ліку іх намеснікі. У каманду наглядальнікаў увайшоў цяперашні дакладчык па Беларусі камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні. Наглядальнікі прадстаўляюць розныя краіны: Швецыю, Швейцарыю, Румынію, Італію, Аўстрыю, Іспанію, Турцыю, Арменію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію і іншыя дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс