Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Feb 2018

Андрэйчанка: Беларусь надае вялікае значэнне развіццю канструктыўных адносін са Швейцарыяй

Андрэйчанка: Беларусь надае вялікае значэнне развіццю канструктыўных адносін са Швейцарыяй

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне развіццю канструктыўных адносін са Швейцарыяй. Аб гэтым заявіў 4 лютага старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са старшынёй Камітэта па знешняй палітыцы Савета кантонаў Федэральнага сходу Швейцарыі, сустаршынёй групы дружбы "Швейцарыя - Беларусь" Філіпа Ламбардзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер падкрэсліў, што ў супрацоўніцтве дзвюх краін няма нявырашаных пытанняў. "Беларусь надае вялікае значэнне развіццю канструктыўных адносін са Швейцарыяй", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка і дадаў, што ў бакоў ёсць вялікі патэнцыял для развіцця ўзаемадзеяння. "Мы адкрыты для шырокага дыялогу па любых напрамках: палітычным, гандлёва-эканамічным, крэдытна-інвестыцыйным, гуманітарным. Тым больш, што ўжо зроблены пэўны зачын", - адзначыў ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў удзячнасць швейцарскім парламентарыям за канструктыўнае супрацоўніцтва, якое было наладжана ў час 26-й сесіі ПА АБСЕ.

Уладзімір Андрэйчанка назваў плённым супрацоўніцтва парламентарыяў Беларусі і Швейцарыі ў міжнародных арганізацыях і ў ААН, і ў Міжпарламенцкім саюзе. Акрамя таго, у парламентах дзвюх краін створаны групы дружбы.

У бліжэйшы час Швейцарыю наведае беларуская парламенцкая дэлегацыя. У час гэтага візіту плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў, сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

У сваю чаргу Філіпа Ламбардзі падзякаваў беларускаму боку за падтрымку пры фарміраванні групы дружбы. Швейцарскі бок зацікаўлены ў тым, каб у яе ўваходзілі не толькі парламентарыі, але і прадстаўнікі чатырох партый. У парламенце Швейцарыі з нецярпеннем чакаюць візіту беларускай дэлегацыі, група дружбы прыме актыўны ўдзел у яго арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі