Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Сак 2016

Андрэйчанка: Беларусь можа прыняць актыўны ўдзел у глыбокай мадэрнізацыі эканомікі Эквадора

Андрэйчанка: Беларусь можа прыняць актыўны ўдзел у глыбокай мадэрнізацыі эканомікі Эквадора

28 сакавіка, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Беларусь можа прыняць актыўны ўдзел у глыбокай мадэрнізацыі эканомікі, якая праводзіцца ў Эквадоры. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Эквадор Габрыэлай Рывадэнэйра Бурбана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напрыклад, мы маглі б пастаўляць кар'ерную тэхніку", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён абазначыў і такія напрамкі супрацоўніцтва, як продаж сельскагаспадарчай тэхнікі, удзел ва ўзвядзенні ліній электраперадачы. Пры гэтым спікер падкрэсліў, што аб'ём тавараабароту ў 2015 годзе $77 млн відавочна не адпавядае магчымасцям Беларусі і Эквадора. Можна дасягнуць павелічэння гэтай лічбы. Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу, што стратэгія развіцця Эквадора грунтуецца на інавацыях, высокіх тэхналогіях, інвестыцыях. "Гэта сугучна з той палітыкай, якая праводзіцца ў Беларусі", - сказаў ён.

Андрэйчанка: Беларусь можа прыняць актыўны ўдзел у глыбокай мадэрнізацыі эканомікі ЭквадораАкрамя таго, пагадненне аб бязвізавых паездках, падпісанае паміж Эквадорам і Беларуссю, дае магчымасць больш актыўна супрацоўнічаць у сферах адукацыі, культуры і спорту.

Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў старшыні эквадорскага парламента, якая цяпер таксама займае пасаду старшыні Лацінаамерыканскага парламента (ПАРЛАЦІНА), за тое, што яна дапамагае Беларусі атрымаць статус наглядальніка ў гэтай міжпарламенцкай арганізацыі. Сёння намечана падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве паміж беларускім і эквадорскім парламентамі, а таксама паміж Беларуссю і ПАРЛАЦІНА. Уладзімір Андрэйчанка выказаў надзею, што яны нададуць новы імпульс супрацоўніцтву дзвюх краін.

Паводле яго слоў, магутны імпульс развіццю адносін надалі ўзаемныя візіты прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў, якія мелі месца ў апошнія некалькі гадоў. У 2014 годзе краіны адкрылі пасольствы.Андрэйчанка: Беларусь можа прыняць актыўны ўдзел у глыбокай мадэрнізацыі эканомікі Эквадора

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі