Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Стд 2015

Андрэйчанка: Беларусь гатова зрабіць актыўныя крокі для вываду на новы ўзровень эканамічных адносін з Рэспублікай Карэя

29 студзеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Беларусь гатова зрабіць самыя актыўныя крокі для вываду на новы ўзровень гандлёва-эканамічных адносін з Рэспублікай Карэя. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з членам Камітэта Нацыянальнай асамблеі па стратэгіі і фінансах, кіраўніком парламенцкай Асацыяцыі дружбы Рэспубліка Карэя - Беларусь Шын Ге Рунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер адзначыў, што праз 23 гады пасля наладжвання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі зроблена многае, і Беларусь надае вялікае значэнне далейшаму пашырэнню кантактаў па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Ён звярнуў увагу, што на сённяшні дзень тавараабарот складае каля $230 млн у год, аднак гэта ўсяго толькі 32-я пазіцыя сярод усіх краін, з якімі гандлюе Беларусь. У сувязі з гэтым Уладзімір Андрэйчанка заўважыў: "Беларусь гатова зрабіць самыя актыўныя крокі для вываду нашых адносін на новы, больш якасны ўзровень".

Пры гэтым, паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў, апошнім часам на тэрыторыі Беларусі з боку Рэспублікі Карэя пачалі рэалізоўвацца інвестыцыйныя праекты, адзін з іх - у 2014 годзе. "Мы вітаем адкрыццё прадстаўніцтва вашага агенцтва па інвестыцыях і гандлі ў Беларусі, што было зроблена ў тым ліку дзякуючы актыўнай рабоце вашага пасольства. Вырашаюцца і многія іншыя пытанні - напрыклад, праведзены шэраг бізнес-форумаў. Але будзем гаварыць прама: работа, што праведзена, пакуль не адпавядае і магчымасцям, і патэнцыялу нашых дзяржаў", - падкрэсліў спікер.

Ён таксама дадаў, што ў цэлым Беларусь з вялікай сімпатыяй адносіцца да Рэспублікі Карэя і яе народа. "Мы бачым, наколькі - асабліва апошнім часам - узрос аўтарытэт вашай краіны і ў рэгіёне, і на міжнароднай арэне", - сказаў ён, адзначыўшы, у прыватнасці, значны прагрэс у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

У сваю чаргу Шын Ге Рун ад імя парламенцкай дэлегацыі падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём. Ён акцэнтаваў увагу на прадукцыйнасці праведзенай напярэдадні сустрэчы са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Мікалаем Самасейкам і намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўніком рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Рэспублікі Карэя Аксанай Няхайчык.

На думку Шын Ге Руна, у Беларусі і Рэспублікі Карэя ёсць патэнцыял, які можна выкарыстаць для далейшага паглыблення двухбаковых адносін. "Абедзве нашы краіны перажываюць эканамічныя цяжкасці, і нам неабходна вырашыць, якім чынам наладзіць супрацоўніцтва ў далейшым, каб выйсці з цяперашняга эканамічнага крызісу", - сказаў парламентарый. Гаворачы аб найбольш перспектыўных напрамках узаемадзеяння, ён звярнуў увагу на якасную работу Беларусі ў сферы сельскай гаспадаркі, машынабудавання і ў справе перапрацоўкі нафты. "Мы з вашай краінай зможам умацаваць супрацоўніцтва ў гэтых сферах. Будзем шукаць і новыя напрамкі", - запэўніў дэпутат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі