У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Жнв 2018

Андрэйчанка: Беларусь гатова развіваць прамысловую кааперацыю з В'етнамам

Андрэйчанка: Беларусь гатова развіваць прамысловую кааперацыю з В'етнамам

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова развіваць прамысловую кааперацыю з В'етнамам. Аб гэтым паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з паслом В'етнама ў Беларусі Ле Анем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы настроены на тое, каб больш актыўна развіваць прамысловую кааперацыю. У гэтым напрамку рэалізуецца шэраг праектаў. Напрыклад, у бягучым годзе той, што датычыцца зборкі грузавых аўтамабіляў МАЗ, пасажырскіх аўтобусаў. У харчовай прамысловасці рэалізуецца праект па стварэнні сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы сухога малака і сухой малочнай сыроваткі", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Ён дадаў, што да канца года прадпрыемства павінна пачаць работу.

Паводле слоў спікера ніжняй палаты парламента, Беларусь і В'етнам да канца 2019 года плануюць дасягнуць тавараабароту ў памеры $500 млн. Парламентарый адзначыў, што для гэтага неабходна яшчэ шмат папрацаваць.

У міжнароднай выстаўцы, якая пройдзе ў снежні ў Хашыміне, плануецца ўдзел такіх беларускіх прадпрыемстваў, як МТЗ, МАЗ, "БелАЗ", "Камунарка".

У сваю чаргу пасол В'етнама ў Беларусі адзначыў традыцыйнасць адносін дзвюх краін, а таксама іх асаблівыя братэрскія адносіны і выказаў надзею, што беларуска-в'етнамскі тавараабарот будзе і ў далейшым павялічвацца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс