У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Сак 2016

Андрэйчанка: Беларусь гатова да паважлівага дыялогу з ЕС у сферы правоў чалавека

Андрэйчанка: Беларусь гатова да паважлівага дыялогу з ЕС у сферы правоў чалавека

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да паважлівага дыялогу з ЕС у сферы правоў чалавека, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь заўсёды гатова да канструктыўнага, узаемавыгаднага, паважлівага дыялогу па любых напрамках, у тым ліку па праблематыцы правоў чалавека", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Сярод іншага ён адзначыў, што ў краіне распрацоўваецца праект Нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека, які заснаваны на рэкамендацыях, дадзеных Саветам па правах чалавека ААН. "Мы вельмі ўважліва ставімся да гэтых рэкамендацый і будзем працаваць над іх ператварэннем у жыццё", - запэўніў ён.

Паводле слоў спікера, Беларусь вітае рашэнне Савета Еўрапейскага саюза па адмене абмежавальных мер і лічыць гэта крокам у правільным напрамку. "Гэта рашэнне надасць сур'ёзны стымул для развіцця адносін паміж нашымі дзелавымі, палітычнымі коламі. Гэты сігнал вельмі станоўча ўспрымаецца грамадскасцю ў Беларусі і ў краінах ЕС, і я ўпэўнены, што ў нас ёсць добрая магчымасць вывесці адносіны на новы, больш высокі ўзровень. Добра, што мы выходзім з той закасцянелай сітуацыі, у якой знаходзіліся апошнім часам", - лічыць старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён адзначыў, што Беларусь і Еўрасаюз будуюць адносіны не з чыстага ліста, у плане ўзаемадзеяння зроблена ўжо шмат. Напрыклад, Беларусь прымае ўдзел у ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства", сумесна з Еўракамісіяй распрацоўваецца шэраг пагадненняў па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. "Нягледзячы на спад у адносінах, які быў, у нас усё ж такі падтрымліваліся пастаянныя кантакты на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў", - канстатаваў ён. Убаку ад гэтай работы не стаяць і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў - удзельнічаюць у рабоце Парламенцкай асамблеі АБСЕ, апошнім часам запрашаюцца на розныя мерапрыемствы па лініі ПАСЕ і г.д.

Уладзімір Андрэйчанка таксама звярнуў увагу на гандлёва-эканамічныя вынікі паміж Беларуссю і краінамі ЕС, адзначыўшы, што па выніках 2015 года знешнегандлёвы абарот склаўся ў аб'ёме амаль $15 млрд. У Беларусь паступіла інвестыцый з краін - членаў Еўрасаюза на $5,5 млрд.

У сваю чаргу Стаўрас Ламбрынідзіс выказаў меркаванне, што паляпшэнне ў Беларусі сітуацыі ў сферы правоў чалавека будзе садзейнічаць умацаванню іміджу краіны ў Еўропе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі