Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Oct 2016

Андрэйчанка адзначае непадроблены інтарэс парламентарыяў краін Еўрасаюза да Беларусі

Андрэйчанка адзначае непадроблены інтарэс парламентарыяў краін Еўрасаюза да Беларусі

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка адзначае непадроблены інтарэс парламентарыяў краін Еўрасаюза да Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на закрыцці дзясятай сесіі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Размаўляючы з нашымі калегамі з Балгарыі, Германіі, Іспаніі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Францыі, Чэхіі, мы бачым шчыры, непадроблены інтарэс да нашай краіны і гатоўнасць да сумеснай работы", - расказаў спікер.

Ён таксама звярнуў увагу на актыўнае развіццё дыялогу з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора, што заклала перспектывы для нарошчвання ўзаемадзеяння з краінамі гэтай арганізацыі. Акрамя таго, паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, на якасна новы ўзровень выходзіць беларуска-польскае супрацоўніцтва.

Падводзячы вынікі работы дэпутацкага корпуса пятага склікання, старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў меркаванне, што залогам паспяховай заканадаўчай і міжнароднай дзейнасці з'яўляюцца пастаянная сувязь з выбаршчыкамі, дакладнае ўяўленне аб стане спраў у рэгіёнах. Так, за чатыры гады дэпутатамі прынята больш як 50 тыс. чалавек, разгледжана больш як 53 тыс. зваротаў грамадзян. "Найбольш вострыя тэмы, узнятыя насельніцтвам, станавіліся прадметам дыскусій з урадам і нярэдка клаліся ў аснову карэкціроўкі заканадаўства", - заўважыў ён.

Уладзімір Андрэйчанка таксама нагадаў, што сумесна з мясцовымі органамі ўлады дэпутаты пятага склікання вырашалі пытанні развіцця тэрыторый, занятасці насельніцтва, стварэння новых рабочых месц. Напрыклад, у выніку дэпутацкай ініцыятывы толькі ў трох сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці было падрыхтавана больш як 30 бізнес-праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі