Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Май 2016

Ананіч: СМІ Беларусі прайшлі вялікі шлях развіцця за 20 гадоў

Ананіч: СМІ Беларусі прайшлі вялікі шлях развіцця за 20 гадоў

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СМІ Беларусі прайшлі вялікі шлях развіцця за 20 гадоў, заявіла сёння журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч на адкрыцці ХХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы праводзілі першую выстаўку, у краіне было крыху больш за 800 перыядычных выданняў. Не было столькі тэлеканалаў, - сказала міністр. - Цяпер зарэгістравана больш за 1,5 тыс. выданняў". Акрамя таго, яна адзначыла, што сур'ёзна развіліся інтэрнэт-тэхналогіі.

XX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" праходзіць у Мінску з 11 па 14 мая. У ёй прымаюць удзел нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, вядучыя дзяржаўныя рэспубліканскія масава-палітычныя выданні, рэгіянальныя СМІ, галіновыя выданні, адукацыйныя і дзіцячыя выданні, літаратурна-мастацкія і культуралагічныя выданні, FM-станцыі, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі, прадстаўнікі СМІ рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, Саюзнай дзяржавы, краін СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы, іншых краін, а таксама недзяржаўныя СМІ.

XX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"У экспазіцыі адлюстравана гісторыя развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах найстарэйшых беларускіх выданняў, а таксама прадстаўлены новыя камунікацыйныя тэхналогіі. Па традыцыі "СМІ ў Беларусі" - гэта яшчэ і пляцоўка для абмеркавання стану і развіцця беларускага інфармацыйнага поля і планавання. У праграме выстаўкі - круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі і Расіі. Акрамя таго, сёння будуць уручаны ўзнагароды XІI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара".

АXX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"крамя таго, 11-14 мая ў Мінску праходзіць ХI Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні". Да ўдзелу ў ім запрошаны кіраўнікі СМІ, вядомыя палітолагі, эксперты краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. Госці ўсклалі сёння кветкі ля абеліска ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец" і прымуць удзел у мерапрыемствах выстаўкі "СМІ ў Беларусі".

XX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"Арганізатарамі ХХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі" выступаюць Міністэрства інфармацыі, НВЦ "Белэкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, РУП "Дом прэсы", ГА "Беларускі саюз журналістаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі