Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Лют 2016

Ананіч: Інфармацыйная прастора Беларусі не стане арэнай для распальвання страсцей

Ананіч: Інфармацыйная прастора Беларусі не стане арэнай для распальвання страсцей

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйная прастора Беларусі ніколі не стане арэнай, дзе распальваюцца страсці і дэструктыўныя працэсы. Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 7 лютага ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Мы зробім усё для таго, каб гэтага не здарылася, - сказала міністр. - Інтэрнэт прыўнёс у дзейнасць журналісцкай супольнасці вялікі разбуральны складнік".

Паводле яе слоў, многія рэсурсы сёння выкарыстоўваюцца як сродкі дасягнення палітычных мэт, чыіхсьці амбіцый. "У гэтых умовах мы проста павінны з'яднаць усе свае намаганні - і заканадаўчыя, і журналісцкія, і прафесійна-этычныя", - падкрэсліла міністр.

Лілія Ананіч падзялілася вынікамі сваёй нядаўняй сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын. "Мы абмяркоўвалі сярод іншых пытанні, звязаныя з інтэрнэт-прасторай, пытанні заканадаўчага рэгулявання. Мы гаварылі на адной мове, таму што з вуснаў Андрэа Віктарын прагучала, як і з маіх: спалучэнне грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў сёння непакоіць не толькі Беларусь. Яно хвалюе інфармацыйную прастору ў такой жа ступені і іншых дзяржаў - і Расіі, і Украіны, і Казахстана, і еўрапейскіх краін".

Лілія Ананіч прывяла таксама словы Прэзідэнта Беларусі, выказаныя ў час звароту з Пасланнем да беларускага народа і парламента: "Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мы не можам недаацэньваць усё большую ролю сродкаў масавай інфармацыі. Гаварылася аб тым, што важна абараніць грамадства і дзяржаву ад дэструктыўных праяў, і мы будзем працаваць над гэтым".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі