Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Чэр 2015

Ананіч: Беларускі медыяфорум не мог абысці вострыя тэмы інфармацыйнай прасторы

Ананіч: Беларускі медыяфорум не мог абысці вострыя тэмы інфармацыйнай прасторы

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. X Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі" не мог абысці вострыя тэмы інфармацыйнай прасторы. Такое меркаванне выказала 8 чэрвеня міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, падводзячы вынікі пленарнага пасяджэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лілія Ананіч прызналася, што ёй спадабалася ідэя аднаго з удзельнікаў мерапрыемства. Сутнасць яе ў тым, што сэнс беларусаў - шукаць ва ўсім канструктыўныя рашэнні і не спрабаваць пасварыцца. "Менавіта такая палітыка нашага Прэзідэнта дае магчымасць нам на працягу гэтых дзесяці гадоў шукаць канструктыў на беларускай медыяпляцоўцы. Мы разумеем, што не маглі абысці вострыя тэмы інфармацыйнай прасторы, таму што яны выліліся не толькі на экраны тэлевізараў, у медыя- і блогаасяроддзе, яны краваточаць у жыцці", - сказала міністр.

Кіраўнік ведамства таксама адзначыла, што на медыяфоруме заўсёды ёсць месца для прадаўжэння зносін. Так, паводле яе слоў, па выніках цяперашніх дыскусій плануецца выдаць падагульняючую брашуру - адлюстраванне ў ёй знойдуць самыя актуальныя тэмы, якія ўзнімаліся ўдзельнікамі медыяфоруму з розных краін на працягу дзясятка гадоў.

Яшчэ адна ініцыятыва Міністэрства інфармацыі Беларусі - арганізаваць інтэрнэт-пляцоўку, назва якой будзе пераклікацца з назвай медыяфоруму ("Партнёрства ў імя будучыні"). На ёй змогуць выказваць сваё меркаванне ўсе зацікаўленыя прафесіяналы - эксперты, палітолагі, журналісты. "Але адкрытая размова павінна несці ў сабе галоўнае - канструктыў, пазітыў, жаданне знаходзіць шляхі вырашэння самых складаных праблем", - заўважыла Лілія Ананіч.

X Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі" праходзіць у Мінску, Мінскай і Брэсцкай абласцях з 7 па 10 чэрвеня.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, Мінскага гарадскога і Мінскага, Брэсцкага абласных выканаўчых камітэтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі