Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Лют 2022

Амерыканскі палітолаг: Беларусь выбрала шлях стабільнай мадэрнізацыі

Амерыканскі палітолаг: Беларусь выбрала шлях стабільнай мадэрнізацыі
Фота з архiва

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выбрала шлях стабільнай мадэрнізацыі. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў амерыканскі палітолаг Стыў Самарын, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь выбрала шлях стабільнай мадэрнізацыі, пастаянна паляпшаючы ўсе сферы жыцця. Цяпер надышоў, мабыць, час вашай краіне мадэрнізаваць палітычную структуру", - сказаў Стыў Самарын.

Палітолаг адзначыў, што чытаў праект Канстытуцыі. "Відаць узмацненне сістэмы стрымліванняў і проціваг. Мяняецца і структура кіравання дзяржавай. Тыя патрабаванні, якія выстаўляе час, цалкам паспяхова рэалізаваны ў праекце абноўленай Канстытуцыі. Вядома, апошняе слова за вашым народам. Як скажа народ, так і будзе. Але ў цэлым Канстытуцыя вельмі сучасная. І гэта сігнал усім партнёрам Беларусі, што рэспубліка гатова мадэрнізавацца, гатова да таго, каб адпавядаць па ўсіх параметрах духу часу. Гэта, па-мойму, яркае таму пацвярджэнне", - падкрэсліў ён.

Стыў Самарын дадаў: "Думаю, што інвестары, якія хочуць мець справу з Рэспублікай Беларусь, могуць быць цяпер зусім спакойныя і ўпэўненыя, бачачы тую мадэрнізацыю, якая пастаянна адбываецца".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі