Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Лют 2018

Алжыр мае намер інтэнсіфікаваць эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю

Алжыр мае намер інтэнсіфікаваць эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю

20 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Алжыр мае намер зрабіць эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю больш інтэнсіўным. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў міністр замежных спраў Алжыра Абдэлькадэр Месахель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абдэлькадэр Месахель адзначыў, што ўзровень палітычных адносін паміж Беларуссю і Алжырам даволі высокі, аднак патэнцыял эканамічнага ўзаемадзеяння рэалізаваны не ў поўнай меры. "Мэта майго візіту - наладзіць эканамічныя адносіны паміж краінамі і зрабіць іх больш інтэнсіўнымі", - сказаў дыпламат.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Алжыра адзначыў, што крыху раней паміж краінамі было падпісана пагадненне аб стварэнні сумеснага камітэта па развіцці супрацоўніцтва. "Нам напэўна спатрэбіцца нейкі юрыдычны інструмент, які дасць магчымасць задаць рамкі для нашага супрацоўніцтва. Гэта пагадненне дасць магчымасць наладзіць усе віды эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі", - падкрэсліў Абдэлькадэр Месахель.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі