Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Лют 2013

Аляксандр Торшын: Ва ўсіх федэральных акругах Расіі трэба адкрыць інфацэнтры

Аляксандр Торшын: Ва ўсіх федэральных акругах Расіі трэба адкрыць інфацэнтры

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх федэральных акругах Расіі трэба адкрыць інфармацыйныя цэнтры, якія расказвалі б пра Беларусь. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам першы намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Аляксандр Торшын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння абмяркоўвалася пытанне аб тым, што, на жаль, у суб'ектаў федэрацыі няма дастатковай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў Беларусі, як працуе беларуская прамысловасць, як яна арганізавана. Думаю, што ў суб'ектах Расійскай Федэрацыі, а спачатку хоць бы ў федэральных акругах, а іх у нас восем, з дапамагай мясцовых заканадаўчых сходаў трэба стварыць інфармацыйныя цэнтры", - сказаў Аляксандр Торшын.

Ён заявіў, што Расія зацікаўлена ў развіцці двухбаковых сувязей з Беларуссю па шэрагу прычын. "Гэта не толькі сумесная вытворчасць нейкіх тавараў ці паслуг, але гэта яшчэ і развіццё перадавых тэхналогій. Гэта перадавы вопыт, які ёсць у Беларусі. У многіх галінах яна намнога больш якасная і эфектыўная, чым Расійская Федэрацыя. Агракультура ў Беларусі намнога вышэйшая, трэба прызнаць. Кліматычныя зоны ў нас у цэлым падобныя, але эфектыўнасць сельскай гаспадаркі ў шэрагу рэгіёнаў Расіі ніжэйшая", - адзначыў першы віцэ-спікер Савета Федэрацыі. Ён дадаў, што ў Беларусі даволі добрая інжынерная культура і культура будаўніцтва. Цэлая лінейка беларускай прадукцыі карыстаецца попытам у Расіі.

"Цяпер, калі мы ўступілі ў СГА, канкурэнцыя павінна дапаўняцца кааперацыяй. Кааперацыя - гэта таксама від канкурэнцыі. Калі ў нас будзе кааперацыя, то канкурэнцыю мы таксама вытрымаем", - адзначыў Аляксандр Торшын. Ён паведаміў, што наступнае пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву запланавана на канец верасня і пройдзе ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі