Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Кст 2013

Аляксандр Лукашэнка: Развіццё інтэграцыі павінна ўяўляць сабой рух наперад ва ўстараненні любых бар'ераў

Аляксандр Лукашэнка: Развіццё інтэграцыі павінна ўяўляць сабой рух наперад ва ўстараненні любых бар'ераў

24 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Развіццё інтэграцыі павінна ўяўляць сабой рух наперад ва ўстараненні любых бар'ераў на шляху ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем заўважыў, што сёння, нягледзячы на праведзеную работу, колькасць выключэнняў і абмежаванняў не зменшылася, па некаторых напрамках нават узрасла.

"Мы не можам плённа рухацца далей, не выканаўшы нашы папярэднія дамоўленасці. Не дасягнуўшы тых прагматычных або, калі хочаце, практычных мэт інтэграцыі, аб якіх мы неаднаразова заяўлялі", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што асноўным пытаннем сённяшняга пасяджэння з'яўляецца падрыхтоўка праекта дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. "Ад таго, які дагавор мы створым, будзе залежаць і поспех нашага новага інтэграцыйнага аб'яднання, і яго прывабнасць для іншых краін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, гэта непасрэдна паўплывае на развіццё ўзаемаадносін паміж дзяржавамі вялікага рэгіёна.

Прэзідэнт Беларусі лічыць сімвалічным, што ў Мінску атрымліваюць пуцёўку ў жыццё найбольш важныя інтэграцыйныя рашэнні. Так, з прыняццем у лістападзе 2009 года ў беларускай сталіцы Мытнага кодэкса і Адзінага мытнага тарыфу пачалося практычнае функцыянаванне Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

"У кожнага партнёра, вядома, сваё бачанне перспектыў. Гэта нармальна. Аднак мы абавязаны знайсці тыя рашэнні, якія задавольваюць усіх. На наш погляд, гэта магчыма", - адзначыў беларускі лідар.

"Як прапанаваў Нурсултан Абішавіч (Назарбаеў. - Заўвага БЕЛТА), па тых спрэчных пытаннях, якія ў нас, безумоўна, ёсць, трэба не хапаць адзін аднаго за грудзі і тармасіць, а даручыць спецыялістам, урадам у сціслыя тэрміны, каб не парушаць нашых дамоўленасцей па далейшаму руху наперад, выпрацаваць прымальныя рашэнні, магчыма, на аснове кампрамісаў", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў "тройкі" да пачатку пасяджэння абмеркавалі практычна ўвесь парадак дня. "Мы закранулі шмат пытанняў, якія падлягаюць абмеркаванню і ў гэтым, і ў больш шырокім складзе", - сказаў ён.

Прэзідэнт Беларусі запрасіў калег выказацца па актуальных пытаннях інтэграцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі