Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Чэр 2014

Аляксандр Лукашэнка: ДТСААФ павінна стаць магутнай грамадскай альтэрнатывай Мінабароны

Аляксандр Лукашэнка: ДТСААФ павінна стаць магутнай грамадскай альтэрнатывай Мінабароны

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Беларусі (ДТСААФ) павінна стаць магутнай грамадскай альтэрнатывай Міністэрству абароны. Такую задачу паставіў 21 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Мінскі аэраклуб, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка пабываў на авіяцыйна-спартыўным свяце, прысвечаным 80-годдзю з дня ўтварэння Мінскага аэраклуба ДТСААФ і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кіраўнік дзяржавы агледзеў Музей авіяцыйнай тэхнікі, на дэманстрацыйных пляцоўках былі прадстаўлены тэхнічныя віды спорту, якія развіваюцца ДТСААФ, у прыватнасці, дзіцячы мотабол, картынг, суднамадэлізм, авія-, аўтамадэлізм. Прэзідэнт паразмаўляў з лётчыкамі ДТСААФ і ветэранамі аэраклуба, а таксама лётчыкамі-касманаўтамі Пятром Клімуком і Алегам Навіцкім, лётчыкамі-выпрабавальнікамі Віктарам Пугачовым і Яўгенам Фраловым, расійскім артыстам Леанідам Якубовічам.

Аляксандр Лукашэнка пабываў на авіяцыйна-спартыўным свяце ДТСААФДТСААФ налічвае ў сваіх радах больш як 115 тыс. чалавек і развівае 19 тэхнічных, авіяцыйных і ваенна-прыкладных відаў спорту. Авіяцыя таварыства ўключае пяць аэраклубаў, у якіх утрымліваюцца 11 верталётаў, 26 самалётаў, 14 планёраў. У аэраклубах штогод праходзяць лётнае навучанне ад 60 да 70 курсантаў авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі, 43 лётчыкі-спартсмены. Парашутным спортам займаюцца больш як 200 спартсменаў. Спартсмены аэраклуба неаднаразова станавіліся чэмпіёнамі міжнародных спаборніцтваў. У пяці спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартыўна-тэхнічных школах ДТСААФ праводзіцца падрыхтоўка спартыўнага рэзерву для папаўнення нацыянальных і зборных каманд Беларусі. За 2013 год ДТСААФ атрымала даход ад усіх відаў дзейнасці ў памеры Br262 млрд. Мінулы год таварыства завяршыла без стратных структур і арганізацый.

Аляксандр Лукашэнка пабываў на авіяцыйна-спартыўным свяце ДТСААФАляксандр Лукашэнка лічыць, што ДТСААФ павінна станавіцца моцнай арганізацыяй, якая дапамагае рыхтаваць кадры, у тым ліку для Міністэрства абароны. Кіраўніку дзяржавы быў прадстаўлены перспектыўны план развіцця аэрадрома Ліпкі. Прэзідэнт даручыў падрыхтаваць праекты па развіцці гэтай тэрыторыі, звярнуўшы ўвагу на тое, што ўсё павінна быць кампактна. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ДТСААФ неабходна пашыраць матэрыяльную базу, каб рыхтаваць большую колькасць чалавек па лётных, вадзіцельскіх спецыяльнасцях, у тым ліку для патрэб Мінабароны.Аляксандр Лукашэнка пабываў на авіяцыйна-спартыўным свяце ДТСААФ

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі