Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Сак 2013

Аляксандр Лукашэнка: Артысты Купалаўскага тэатра ўзбагачаюць беларускую культуру яркімі творчымі дасягненнямі

Аляксандр Лукашэнка: Артысты Купалаўскага тэатра ўзбагачаюць беларускую культуру яркімі творчымі дасягненнямі

29 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сённяшняе пакаленне купалаўцаў дастойна прадаўжае слаўныя традыцыі і ўзбагачае беларускую культуру яркімі дасягненнямі. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім запісе ў Кнізе ганаровых гасцей Нацыянальнага акадэмічнага тэтра імя Янкі Купалы. Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у адкрыцці тэатра пасля рэканструкцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі прыемна падзяліць з вамі радасць наваселля ў абноўленым будынку тэатра. Ваш калектыў па праву заслужыў высокае званне першага нацыянальнага тэатра Беларусі. Ён з'яўляецца сапраўднай каштоўнасцю нашай краіны, пакарае нашы сэрцы народным духам, прафесійным майстэрствам. Імёны зорак купалаўскай сцэны ўпрыгожваюць мастацкі летапіс Айчыны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Няхай абноўлены і аснашчаны з улікам сусветных сцэнічных стандартаў будынак стане для купалаўскай сям'і ўтульным домам, дапаможа ўвасобіць самыя смелыя планы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі