Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Май 2023

Алейнік расказаў, чым Беларусі цікава супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі

Алейнік расказаў, чым Беларусі цікава супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа аказаць дзейсную дапамогу краінам Лацінскай Амерыкі ў развіцці іх эканомік. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках перагавораў з кіраўніком МЗС Нікарагуа Дэнісам Манкада Каліндрэсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Алейніка, Беларусь разглядае Нікарагуа ў якасці важнага палітычнага і эканамічнага партнёра ў Лацінскай Амерыцы і надзейнага саюзніка на міжнароднай арэне.

 

Міністр растлумачыў, што Лацінская Амерыка - адзін з палітычных і эканамічных цэнтраў шматпалярнага свету. "Гэта перспектыўны рынак з насельніцтвам больш за 650 мільёнаў чалавек", - заўважыў ён.

Многія краіны гэтага рэгіёна нацэлены на правядзенне незалежнай знешняй палітыкі і імкнуцца праз паскоранае інавацыйнае развіццё адысці ад гістарычна існуючага сыравіннага характару іх эканомік. І Беларусь можа аказаць у гэтым дзейсную дапамогу, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.


 

"Асноўная мэта нашых сённяшніх перагавораў - зверыць гадзіннікі па ўсёй гаме нашага двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага ўзаемадзеяння. Мы сышліся на думцы, што перад намі пастаўлена задача канверсаваць выдатныя палітычныя адносіны, якія гістарычна складваліся паміж нашымі краінамі, у дынамічнае і максімальна канкрэтнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, нашы краіны звязваюць вельмі блізкія адносіны дружбы, узаемнай павагі і даверу. Адлегласць не з'яўляецца перашкодай для наладжвання супрацоўніцтва, і сённяшнія перагаворы гэта дакладна пацвердзілі", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Беларусь і Нікарагуа маюць намер прадоўжыць работу над праектамі ў прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадарцы і пастаўкамі беларускай пасажырскай, дарожна-будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі.


 

Праз некалькі тыдняў у Беларусі чакаюць яшчэ адну дэлегацыю з Нікарагуа. Яна правядзе перагаворы з прамысловымі прадпрыемствамі, каб вызначыцца з мадэлямі і колькасцю тэхнікі для паставак на нікарагуанскі рынак.

Праграмай візіту міністра замежных спраў Нікарагуа таксама запланавана наведванне Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльнага комплексу "Хатынь". "У гэтым кантэксце мы абмяняліся думкамі па пытаннях падтрымання гістарычнай памяці, процідзеяння фальсіфікацыі гісторыі і дамовіліся, што будзем вельмі актыўна ўзаемадзейнічаць, у тым ліку на міжнародных пляцоўках, па гэтых пытаннях", - дадаў Сяргей Алейнік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі