Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Снж 2021

Алег Навіцкі: патэнцыял беларускай навукі неабходна выкарыстоўваць на карысць Саюзнай дзяржавы

Алег Навіцкі: патэнцыял беларускай навукі неабходна выкарыстоўваць на карысць Саюзнай дзяржавы
Алег Навіцкі падчас пакідання запісу ў Кнізе пачэсных гасцей. Фота прэс-службы НАН Беларусі

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патэнцыял беларускай навукі неабходна выкарыстоўваць на карысць Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў ураджэнец Беларусі, расійскі лётчык-касманаўт, Герой Расіі Алег Навіцкі пасля знаёмства з даследаваннямі і распрацоўкамі беларускіх вучоных на сустрэчы ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"Сёння я яшчэ раз атрымаў пацвярджэнне высокага патэнцыялу беларускай навукі, які неабходна выкарыстоўваць на карысць нашых дзяржаў і нашых людзей. Гатовы зрабіць усё, што залежыць ад мяне. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам паказаць сілу нашай сумеснай навукі ў самых прарыўных навуковых напрамках", - сказаў Алег Навіцкі.

У сваю чаргу старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнік Агенцтва па касмічных даследаваннях акадэмік Уладзімір Гусакоў адзначыў, што сёння касмічныя даследаванні - прыярытэт інавацыйнага развіцця Беларусі і Акадэміі навук. "Мы ставім задачу актыўна развіваць гэты напрамак. Многія нашы арганізацыі цесна працуюць з дзяржкарпарацыяй "Раскосмас", - звярнуў ён увагу. Уладзімір Гусакоў выказаў надзею, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй у касмічнай сферы будзе пашырацца.

Сёння Алег Навіцкі сустрэўся з вучонымі і кіраўніцтвам НАН Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены бюро Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары аддзяленняў навук, вядомыя вучоныя. Кіраўнікі навуковых акадэмічных арганізацый прадставілі вынікі даследаванняў у галіне касмічных тэхналогій, рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы ў гэтай сферы, расказалі, як ідзе работа па стварэнні новага расійска-беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі звышвысокага распазнавання (РБКА) і рэалізацыі сумеснага беларуска-расійскага праекта ў галіне пілатуемай касманаўтыкі. Касманаўт азнаёміўся з экспазіцыяй Музея гісторыі НАН Беларусі і пастаянна дзеючай выстаўкі "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці", пакінуў запіс у кнізе пачэсных гасцей.

За значны ўклад у развіццё касмічнай галіны і плённае супрацоўніцтва з Нацыянальнай акадэміяй навук лётчыку-касманаўту Алегу Навіцкаму ўручаны медаль - нагрудны знак узнагароды імя У.М. Ігнатоўскага, першага прэзідэнта Акадэміі навук.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі