Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Крс 2014

Алі Ларыджані: Іран гатовы развіваць сувязі з Беларуссю на аснове станоўчага вопыту супрацоўніцтва

Алі Ларыджані: Іран гатовы развіваць сувязі з Беларуссю на аснове станоўчага вопыту супрацоўніцтва

16 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Іран гатовы развіваць усебаковыя сувязі з Беларуссю на аснове ўжо існуючага станоўчага вопыту супрацоўніцтва, заявіў старшыня сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Ларыджані сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны выкарыстоўваць наш вопыт і ствараць новую атмасферу для супрацоўніцтва", - падкрэсліў Алі Ларыджані. Ён перадаў найлепшыя пажаданні Прэзідэнту Беларусі ад кіраўніцтва краіны. "Іран лічыць Беларусь сваім сябрам і партнёрам, і вы адыгрываеце вельмі важную ролю ў гэтым", - адзначыў старшыня сходу ісламскага савета.

Ён запэўніў, што новыя ўрад і парламент "рашуча маюць намер развіваць адносіны з Беларуссю ва ўсіх сферах".

Іранскі госць пагадзіўся з меркаваннем Прэзідэнта Беларусі, што існуе каласальны патэнцыял для ўзаемнага супрацоўніцтва. "Паміж намі існуюць каштоўнае палітычнае супрацоўніцтва і міжнародныя кансультацыі, - адзначыў Алі Ларыджані. - Мы высока ацэньваем вашу пазіцыю па стабільнасці ў рэгіёне. І я думаю, што для нас самае важнае - знайсці ў эканоміцы новыя напрамкі супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі