Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Жнв 2015

Алі Каідзі: Іран будзе ўзмацняць узаемадзеянне з Беларуссю па лініі таварыстваў дружбы

Алі Каідзі: Іран будзе ўзмацняць узаемадзеянне з Беларуссю па лініі таварыстваў дружбы25 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Іран будзе ўзмацняць узаемадзеянне з Беларуссю па лініі таварыстваў дружбы. Аб гэтым заявіў кіраўнік групы дружбы Сходу Ісламскага Савета Ірана па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Беларусі Алі Каідзі, выступаючы 25 жніўня ў Доме дружбы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алі Каідзі расказаў, што ў Тэгеране дзейнічае таварыства дружбы "Іран - Беларусь". У Мінску ў сваю чаргу дзейнічае таварыства дружбы "Беларусь - Іран". На думку іранскага парламентарыя, народная дыпламатыя адыгрывае вялікую ролю ва ўмацаванні двухбаковых сувязей. "Краіны павінны сябраваць і жыць у міры, - падкрэсліў Алі Каідзі. - Граніцы не здольны раздзяляць народы розных краін".

Ён таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання Беларусі, выказаўшы меркаванне, што беларусы - вельмі добрыя і гасцінныя людзі. Алі Каідзі звярнуў увагу на той факт, што Беларусь вельмі моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і народ захоўвае памяць аб гэтым складаным часе.

Алі Каідзі: Іран будзе ўзмацняць узаемадзеянне з Беларуссю па лініі таварыстваў дружбыВізіт іранскай парламенцкай дэлегацыі ў Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі быў не выпадковым. Зусім нядаўна тут створана таварыства дружбы "Беларусь - Іран", якое адразу ж стала актыўна працаваць, праводзячы розныя культурныя мерапрыемствы. Многія яго члены сабраліся на сустрэчу з іранскімі гасцямі, якая прайшла ў вельмі дружалюбнай атмасферы. Сёння была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні шэрага мерапрыемстваў сумесна беларускім і іранскім бакамі на ўзроўні таварыстваў дружбы Беларусі і Ірана.

Старшыня прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова расказала аб дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі, якая ў 2016 годзе будзе адзначаць 90-гадовы юбілей. Ля вытокаў стварэння таварыства стаялі многія вядомыя беларускія дзеячы культуры, пісьменнікі. Творчая інтэлігенцыя і цяпер сярод актывістаў Беларускага таварыства дружбы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі