Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Чэр 2025

Ад аховы здароўя да турызму: пасол Кубы аб перспектывах супрацоўніцтва з Беларуссю

Ад аховы здароўя да турызму: пасол Кубы аб перспектывах супрацоўніцтва з Беларуссю

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Куба маюць значнм патэнцыл супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя і навукі, рэалізацыі гуманітарных праектаў. Аб гэтым журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Санцьяга Перэс Бенітэс, які сёння сустракаўся са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для мяне заўсёды вельмі карысна і вельмі прыемна быць у Савеце Рэспублікі, сустракацца з Наталляй Іванаўнай", - сказаў дыпламат.

Асноўная ўвага на сустрэчы была ўдзелена пошуку новых пунктаў росту для двухбаковага супрацоўніцтва. "Мы - сябры, мы - браты. Толькі трэба знайсці канкрэтныя нішы для нашага ўзаемадзеяння", - заявіў пасол. Ён адзначыў, што абедзве краіны маюць значны патэнцыял, асабліва ў сферах аховы здароўя і навукі, уключаючы сумесныя распрацоўкі, продаж медыкаментаў і рэалізацыю гуманітарных праектаў.

Паводле яго слоў, абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння маладзёжных і жаночых арганізацый, тэматыка абменаў і патрыятычнага выхавання, а таксама супрацоўніцтва ў турызме і санаторна-курортнай сферы. "З парламентарыямі Беларусі заўсёды вельмі лёгка і прыемна гаварыць, таму што мы адзіныя ў тым, што абараняем суверэнітэт, незалежнасць", - падкрэсліў Санцьяга Перэс Бенітэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі