Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Ліп 2017

ААН высока ацэньвае дзейнасць Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААН высока ацэньвае дзейнасць Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы 18 ліпеня намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР) Мар'яны Шчоткінай з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

На сустрэчы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку Мар'яна Шчоткіна расказала аб прынятых у краіне мерах па наладжванні паслядоўнай работы ў галіне ўстойлівага развіцця. Яна праінфармавала першага намесніка Генеральнага сакратара ААН аб супрацоўніцтве Беларусі з краінавай камандай ААН і выказала ўпэўненасць, што гэта ўзаемадзеянне будзе і ў далейшым плённа развівацца і стане важкім фактарам падтрымкі Беларусі з боку ААН на шляху дасягнення МУР. "Прадстаўнік ААН у сваю чаргу высока ацаніла дзейнасць Беларусі па дасягненні МУР і запэўніла, што ААН мае намер актыўна падтрымліваць гэты працэс", - адзначылі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Мар'яна Шчоткіна і Аміна Махамед абмеркавалі таксама пытанне аб пераўтварэннях сістэмы развіцця ААН. Нацыянальны каардынатар прадставіла пазіцыю Беларусі па гэтым пытанні, у прыватнасці адзначыла неабходнасць празрыстага падыходу да працэсу з улікам нацыянальных інтарэсаў і прыярытэтаў дзяржаў - атрымальнікаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Як паведамлялася, намеснік старшыні Савета Рэспублікі 18 ліпеня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прыняла ўдзел у агульнай дыскусіі міністэрскага сегмента палітычнага форуму высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці. Яна азнаёміла ўдзельнікаў форуму з захадамі, зробленымі краінай для ажыццяўлення новага парадку дня ў галіне развіцця. У прыватнасці, яна адзначыла заснаванне Прэзідэнтам Беларусі пасады нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР, а таксама стварэнне нацыянальнага савета па ўстойлівым развіцці на ўзроўні кіраўніцтва профільных органаў дзяржаўнага кіравання і рэгіёнаў краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі