Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Стд 2020

ААН адзначае асобыя поспехі Беларусі на шляху да дасягнення Мэт устойлівага развіцця

ААН адзначае асобыя поспехі Беларусі на шляху да дасягнення Мэт устойлівага развіцця
Іаанна Казана-Вішнявецкі

29 студзеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь на самым высокім узроўні прадэманстравала прыхільнасць да канцэпцыі ўстойлівага развіцця. Краіна істотна вылучаецца на глабальным і рэгіянальным узроўнях прыняццем МУР у нацыянальным кантэксце, стварэннем нацыянальных інстытутаў для каардынацыі палітыкі ўстойлівага развіцця. Аб гэтым заявіла пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі на сустрэчы ў Мінску, прысвечанай доўгатэрміновым прыярытэтам устойлівага развіцця Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інвестыцыі Беларусі ў адукацыю, ахову здароўя і сацыяльныя паслугі забяспечваюць краіне стабільную пазіцыю сярод краін з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу, у выніку чаго Беларусь займае 50-е месца ў індэксе чалавечага развіцця. У 2019 годзе Беларусь захавала станоўчую дынаміку і ў іншых рэйтынгах, падняўшы свае пазіцыі з пункту гледжання свабоды ў Сетцы, працвітання, папярэджання злачыннасці, сацыяльнага прагрэсу", - адзначыла Іаанна Казана-Вішнявецкі.

Беларусь знаходзіцца на высокім, 23-м, месцы сярод больш як 160 дзяржаў па індэксе ўстойлівага развіцця. Аднак дасягненне ўсіх МУР да 2030 года наўрад ці магчыма. "Сёння ні адзін урад не можа гарантаваць, што яго краіна ўпэўнена дасягне ўсіх МУР да 2030 года. Таму кожная краіна павінна ставіць перад сабой яшчэ больш значныя мэты і павялічыць маштаб сваіх дзеянняў", - лічыць Іаанна Казана-Вішнявецкі.

ААН, аб'яўляючы аб пачатку Дзесяцігоддзя дзеянняў па дасягненні МУР, заклікала ўсіх з'яднацца дзеля агульнай справы і вызначыла тры асноўныя напрамкі. Гэта мабілізацыя намаганняў усіх людзей, павышэнне маштабнасці мэт і пошук новых рашэнняў. "Гэта дзесяцігоддзе рэалізацыі амбіцый і планаў МУР, якія вызначыла для сябе Беларусь", - адзначыла прадстаўнік ААН.

На яе думку, на гэтым этапе дарэчы ўвязаць міжнародныя праграмы з Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця Беларусі да 2035 года, якая распрацоўваецца. "Цяпер усё добра супадае: мы пачалі пераарыентаваць нашы праграмы і распрацоўваць новую рамачную праграму супрацоўніцтва ў Беларусі на 2021-2025 гады, падтрымку пад патрэбнасці Беларусі. Гэта праграма будзе яшчэ больш глыбока звязана з МУР, заснавана на прынцыпе "нікога не пакінуць убаку", - сказала Іаанна Казана-Вішнявецкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі