Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Кст 2015

Звыш дзвюх тысяч гасцей Дзён культуры Беларусі ў Таджыкістане азнаёміліся з фотавыстаўкай БЕЛТА

Звыш дзвюх тысяч гасцей Дзён культуры Беларусі ў Таджыкістане азнаёміліся з фотавыстаўкай БЕЛТА18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш дзвюх тысяч гасцей і ўдзельнікаў Дзён Беларусі ў Таджыкістане азнаёміліся з фотавыстаўкай Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў" у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наведвальнікі падрабязна цікавіліся ідэяй стварэння экспазіцыі, эканамічным і сацыяльным развіццём беларускай дзяржавы за гады незалежнасці, а таксама сучасным жыццём беларусаў, да якіх у Таджыкістане і па гэты дзень ставяцца цёпла і з асаблівым пачуццём дружбы.

Звыш дзвюх тысяч гасцей Дзён культуры Беларусі ў Таджыкістане азнаёміліся з фотавыстаўкай БЕЛТАЭкспазіцыя БелТА ўключае 26 чорна-белых і столькі ж каляровых здымкаў. Ідэя праекта такая: архіўныя чорна-белыя фатаграфіі ілюструюць, як жыла краіна 25-30 гадоў таму, каляровыя расказваюць пра сённяшні дзень Беларусі. Супастаўляючы старыя і новыя здымкі, наведвальнікі могуць убачыць, якое развіццё атрымалі прамысловасць, сельская гаспадарка, транспартная інфраструктура, навука, медыцына, Узброеныя Сілы. Фатаграфіі апошніх гадоў адлюстроўваюць тыя сферы жыцця, дасягненнямі ў якіх рэспубліка па праву можа ганарыцца.

Звыш дзвюх тысяч гасцей Дзён культуры Беларусі ў Таджыкістане азнаёміліся з фотавыстаўкай БЕЛТАПерасовачная экспазіцыя - частка аднайменнага фотапраекта БЕЛТА "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў", прызначанага паказаць маштаб перамен, што адбыліся з краінай за такі кароткі гістарычны перыяд. Праект уключае таксама сайт bylostalo.belta.by, які выступае ў ролі віртуальнага аналага выстаўкі.

Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане праходзяць з 15 па 19 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі