Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Крс 2016

Ізраільская авіякампанія "Аркіа" пачынае выконваць палёты з Тэль-Авіва ў Мінск

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ізраільская авіякампанія "Аркіа" з 18 красавіка пачынае выконваць палёты па маршруце Тэль-Авіў - Мінск - Тэль-Авіў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

"Авіякампанія будзе выконваць некалькі рэгулярных рэйсаў у тыдзень", - адзначылі прадстаўнікі дэпартамента.

Як удакладнілі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, пасажыры змогуць ляцець у панядзелак і пятніцу з беларускай сталіцы ў аэрапорт Бен Гурыён Тэль-Авіва з магчымасцю далейшых стыковак на ўнутраныя рэйсы ў Эйлат і Хайфу. З ліпеня ізраільскі авіяперавозчык плануе выконваць дадатковы рэгулярны рэйс па серадах.

"Наша мэта - пашырыць прапанаванне турыстычнаму рынку Беларусі, сваякам і сябрам па авіяпералёце ў Ізраіль і ўнутры Ізраіля. Спадзяёмся, што гэта дапаможа ўмацаваць і без таго цесныя дзелавыя, культурныя і турыстычныя сувязі паміж нашымі дзяржавамі", - паведаміў прадстаўнік авіякампаніі "Аркіа" Яўген Коўтун.

Да гэтага часу з Мінска ў Тэль-Авіў рэйсы выконвала толькі айчынная авіякампанія "Белавія".

Паводле даных, размешчаных на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск, штогод лятаюць з Мінска ў Тэль-Авіў з камерцыйнымі, рэкрэацыйнымі, аздараўленчымі, рэлігійнымі, сямейнымі і іншымі мэтамі больш як 35 тыс. пасажыраў.

Ізраільская авіякампанія "Аркіа", якая базіруецца ў аэрапорце імя Бен-Гурыёна, заснавана ў 1949 годзе. Гэта другі (пасля "Эль Аль") па велічыні авіяперавозчык у Ізраілі. У 2016 годзе больш як 1,6 млн пасажыраў скарысталіся паслугамі авіякампаніі на ўнутраных і міжнародных маршрутах. Камерцыйныя інтарэсы авіякампаніі прадстаўлены больш як у 34 краінах. Авіякампанія мае 2 Boeing 757-300, 2 Embraer 195 і 190, 5 ATR-72 і чакае ў 2017 годзе атрымаць 4 Boeing 787 (Dreamliner) і 4 Аэробус 321 NEO.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі