Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Сак 2023

Зрабіць супрэматычную паштоўку прапануюць наведвальнікам музея Масленікава ў Магілёве

Зрабіць супрэматычную паштоўку прапануюць наведвальнікам музея Масленікава ў Магілёве
Фота з архiва

3 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Паслухаць лекцыю пра фрэскавы жывапіс і зрабіць супрэматычную паштоўку прапануюць наведвальнікам Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Экскурсія-лекцыя з майстар-класам "Супрэматычная кропка ў беларускім барока" адбудзецца 4 сакавіка. З наведвальнікамі паразмаўляюць пра старажытны фрэскавы жывапіс у стылі барока, біблейскія сюжэты і асаблівасці насценных размалёвак, якія захоўваюцца ў музеі. Акрамя таго, ім раскажуць пра супрэматызм і загадкавы чорны квадрат Казіміра Малевіча.

Госці змогуць убачыць арт-аб'ект "У сетцы сну Іакава" і пазнаёміцца з незвычайнай экспазіцыйнай падачай старажытных фрэсак. На заканчэнне ў кожнага будзе магчымасць зрабіць на памяць супрэматычныя паштоўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі