У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2020

"Зорны час" у прысутнасці фанатаў і "Букет дабра": як змяніўся "Славянскі базар"


9 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Новы фармат праграмы "Славянскага базару", "Зорны час" у прысутнасці фанатаў і акцыя "Букет дабра" - аб тым, як змяніўся форум з улікам эпідсітуацыі і што чакае гасцей фестывальнага Віцебска ў бягучым годзе, расказаў сёння на брыфінгу дырэктар форуму, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў гендырэктара, праграма мерапрыемстваў у Летнім амфітэатры істотна абнавілася. "Мы перафармаціравалі крыху першы конкурсны дзень маладых выканаўцаў. Праект атрымаў назву "Беларусь вітае сяброў". Разам з канкурсантамі на сцэну выйдуць беларускія артысты. Гэта будзе вялікі гала-канцэрт у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра. Па шэрагу прычын перанесены на наступны год канцэрт Томаса Андэрса і праект "Рок на ўсе часы". Разам з тым захаваліся ў афішы праекты "Залаты хіт", "Шансон ТБ - усе зоркі", аб'яднаны з другім конкурсным днём выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2020" канцэрт урачыстага закрыцця з удзелам шоу-балета Алы Духавай Todes. Усе заяўленыя артысты пацвердзілі свой удзел - і Філіп Кіркораў, і Алена Ваенга", - адзначыў Глеб Лапіцкі.

Гендырэктар фестывалю звярнуў увагу, што доступ на сцэну Летняга амфітэатра для паклоннікаў, якія жадаюць уручыць любімым артыстам кветкі, будзе закрыты. "Мы не можам нікому забараніць прыходзіць з кветкамі. Больш таго, калі артыст сам выкажа жаданне прайсці ў залу, у людзей будзе магчымасць уручыць яму букет. Аднак мы прапануем альтэрнатыву такому жэсту - акцыю "Букет дабра", якая атрымала распаўсюджванне па ўсім свеце. У бліжэйшы час будзе аб'яўлены дабрачынны рахунак, на які можна будзе пералічыць грошы, што прызначаліся на куплю букета. Усе сабраныя сродкі пералічаць у дапамогу дзецям", - расказаў Глеб Лапіцкі.

Большасць астатніх запланаваных мерапрыемстваў разгорнуцца на адкрытых пляцоўках - каля Цэнтра культуры "Віцебск", на плошчы Перамогі, у парку імя Савецкай арміі, вуліцах Таўстога, Суворава, на Пушкінскім мосце. Напрыклад, любімая частка праграмы фестывалю як гледачоў, так і журналістаў - "Зорны час" з артыстамі - у гэтым годзе пройдзе на адкрытым паветры каля Цэнтра культуры "Віцебск", што дасць магчымасць фанатам фактычна прысутнічаць на названых мерапрыемствах. Не раскрываючы імёнаў, Глеб Лапіцкі паабяцаў шэраг захапляючых сустрэч на маючым адбыцца фестывалі.

З улікам зменлівай сітуацыі пакуль не вызначаны канчатковы склад удзельнікаў дзіцячага і дарослага конкурсаў. Паводле даных на 9 ліпеня, чакаецца адпаведна 16 і 14 канкурсантаў.

Менш у гэтым годзе чакаецца на "Славянскім базары" замежных журналістаў. Аднак дзякуючы сучасным тэхналогіям і цікавасці да форуму ўзровень асвятлення яго падзей застанецца такі ж высокі, як і папярэднія гады, упэўнены Глеб Лапіцкі.

Што датычыцца рэалізацыі білетаў на мерапрыемствы фестывалю, то продажы ідуць. "На сённяшні дзень на кожны праект засталося па крыху больш за 1 тыс. білетаў. Яны распрадаюцца. А пры неабходнасці адмены наведвання большай часткай не здаюцца, а абменьваюцца на іншыя праекты", - дадаў Глеб Лапіцкі.

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 16 па 19 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс