Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Jan 2017

Золата цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла заваяваў нумар з удзелам беларуса

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Аляксей Васількоў у складзе нумара "Падкідныя дошкі" заваяваў золата цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік цырка братоў Запашных народны артыст Расіі Эдгард Запашны.

Аляксей Васількоў - майстар міжнароднага класа па скачках на дарожцы, артыст цырка братоў Запашных. Ураджэнец Гомеля ўдастоіўся гонару пранесці сцяг Беларусі на адкрыцці 41-га міжнароднага цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла.

Іншы нумар цырка братоў Запашных - знакаміты атракцыён "Сярод драпежнікаў", у якім працуе даволі вядомы беларусам леў Джон, чые чатыры дакладныя копіі ахоўваюць Пушкінскі мост у Магілёве, атрымаў серабро прэстыжнага форуму.

Акрамя таго, члены журы і гледачы маглі ацаніць самы доўгі скачок на льве ў выкананні Аскольда Запашнага, які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, а таксама дакрануцца да тыгра Рыкі, з якім браты прагуляліся па глядацкай зале. За тым, што адбываецца, на працягу двух дзён назіралі і члены манаршай сям'і Манака: прынцэса Стэфанія і князь Альбер.

"У гэтыя дні вялікая колькасць людзей падтрымлівала нас, асабліва прыемна, што шмат пажаданняў прыходзіла з Беларусі і ад знакамітых беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў розных кропках планеты. Цырк аб'ядноўвае людзей розных прафесій, гэта мастацтва без межаў, рамак і бар'ераў, і мы ў гэтым змаглі чарговы раз пераканацца. Нават за тысячы кіламетраў, на розных кантынентах сіла адзінства і падтрымкі адчуваецца", - сказаў Эдгард Запашны.

Вынікі 41-га міжнароднага цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла сталі вядомы сёння ноччу. У час форуму ў зале "Шапіто Фанв'ей" больш за 100 знакамітых цыркавых артыстаў з 17 краін свету на працягу 4 конкурсных дзён дэманстравалі сваё майстэрства.

Афіцыйнае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 24 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі