Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Лют 2019

Жыхары краін Азіі падзяліліся любімымі беларускімі словамі ў сумесным флэш-мобе

Жыхары краін Азіі падзяліліся любімымі беларускімі словамі ў сумесным флэш-мобе

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да Міжнароднага дня роднай мовы жыхары краін Азіі расказалі аб сваім любімым слове на беларускай мове ў спецыяльным відэароліку. Яго размясціў у сваім твітар-акаўнце Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыл Руды, паведамляе БЕЛТА.

У незвычайным сумесным флэш-мобе жыхары В'етнама, Індыі, Інданезіі, Японіі, Рэспублікі Карэя і Кітая трымаюць плакаты, на якіх напісана любімае беларускае слова і яго пераклад на іх родную мову.

Дзякуючы цудоўнай лексічнай падборцы відэарад напоўнены пазітывам: прывiтанне, мова, цуд, дзякуй, тата, каханне, вёска, вясёлка, гасцiнец, падзяка, блакiт, гасцiннасць, сябар, чароўнасць, павага, зубр, прамень, летуценне, натхненне, абдыманкi і інш. Вобраз Беларусі, які складваецца з такога слоўніка, выглядае вельмі  прывабным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі