Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Jan 2023

"Жывапіснымі назіраннямі" падзеліцца мастак Таццяна Касцюшка на выставе ў Гомелі


Фота Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І.Герцэна

5 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава работ "Жывапісныя назіранні Таццяны Касцюшка" адкрываецца 5 студзеня ў Гомелі ў музеі аўтографа Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І.Герцэна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў сетцы публічных бібліятэк горада Гомеля.

На выставе прадстаўлены пейзажы і нацюрморты, выкананыя ў тэхніцы алейнага жывапісу.

"У сваёй творчасці аўтар удзяляе шмат увагі порам года. Яна з вялікай любоўю піша пейзажы, у якіх відаць удалае спалучэнне каляровай гамы і агульнага настрою", - звярнулі ўвагу ў бібліятэцы.

Паводле слоў арганізатараў экспазіцыі, стан прыроды мастак перадае максімальна дакладна. "Сіняе летняе неба перад навальніцай, прырода ў чаканні вясны, зіхаценне марознага снегу - ва ўсім адчуваецца захапленне непаўторнымі мясцінамі, з якімі звязана жыццё аўтара", - дадалі ў бібліятэцы.

Таццяна Касцюшка нарадзілася ў маі 1976 года ў Гомелі. Маляваць любіла з дзяцінства. Скончыла Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава. Выкладае рысунак, жывапіс, лепку ў сярэдняй школе нумар 19 Гомеля. Прымае ўдзел у розных выставах. Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі і за яе межамі.

Выстава прадоўжыцца да 15 лютага. Уваход свабодны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі