Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Жнв 2021

Жывапіс пальцамі: "Італьянскую казку" Роні Голдфінгер прадставіць НЦСМ

Жывапіс пальцамі:
Фота з архiва

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава жывапісных работ Роні Голдфінгер "Італьянская казка" адкрыецца 3 верасня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Паводле слоў арганізатараў, у аснове твораў - радасныя і светлыя ўспаміны пра падарожжы ў Італію, эмоцыі ад сустрэч з італьянскімі сябрамі. "Роні Голдфінгер захапляецца іх культурай, музыкай і мастацтвам. Італія яшчэ ў дзяцінстве стала для яе любімай, рамантычнай і казачнай краінай, пра якую яна заўсёды ўспамінае і ў якую хоча вяртацца", - расказалі ў НЦСМ.

"Яе казачныя сюжэты ў наш сур'ёзны і драматычны век поўныя светлай фантазіі і радасці быцця. Мастачка звяртаецца да вядомых італьянскіх гарадоў і матываў. У Венецыі - экскурсія на гандоле, у Мілане - абед у кафэ побач з Дуома, у Рыме - фантан на плошчы Іспаніі, у Неапалі - рынак і яго каларытныя персанажы. Яна надае свой ракурс, калі трэба, змяняе ўзрост дзеючых асоб і перарабляе Італію пад вясёлую, не без іроніі карнавальную вакханалію, у якой ёсць месца ўсяму: любові, размове, танцу з партнёрам і сустрэчам без расставанняў", - падкрэслілі арганізатары.

Мастачка 15 гадоў працуе ў арыгінальнай і па-свойму ўнікальнай тэхніцы finger-painting - жывапіс пальцамі. "Псеўданім аўтара - дэвіз, канцэпцыя, галоўны вектар творчасці. "Роні" - сярэдзіна імя, "голд" - золата, "фінгер" - палец. Мастак імкнецца да залатой сярэдзіны, шукае яе навобмацак, шукае ў колеры, фактуры, шукае і піша пальцамі", - сказалі на заканчэнне ў цэнтры.

Паводле слоў мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн, мова жывапісу Роні Голдфінгер імкнецца да стылізацыі, абстрактнай недаказанасці, абагульненасці форм. Ва ўсім гэтым лёгка пасяліцца самому гледачу, убачыць жаданыя вобразы і людзей. Такі падыход пашырае глядацкую аўдыторыю і палітру эмоцый ад наведвання выставы.

Выстава прадоўжыцца па 17 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі