У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Май 2015

Жонка старшыні КНР запрасіла калектывы Цэнтра мастацкай творчасці ў Кітай

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пэн Ліюань, жонка старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна, запрасіла калектывы размешчанага ў Мінску Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі наведаць Кітай. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер суправаджала жонку кітайскага лідара ў час наведвання Цэнтра мастацкай творчасці. "Убачыўшы выступленне навучэнцаў, Пэн Ліюань запрасіла творчыя калектывы наведаць Кітай. Яна сказала: "Мы будзем вельмі рады, калі творчыя калектывы, якія я сёння бачыла, прыедуць для таго, каб у Кітаі ўбачылі беларускую народную творчасць", - расказала Наталля Качанава.

У сваю чаргу міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што візіт творчых калектываў у Кітай магчымы гэтым летам. Паводле яго слоў, якраз у гэты час для адпачынку і аздараўлення ў "Зубраняці" прыедуць больш за два дзясяткі кітайскіх школьнікаў. "А нашы калектывы змогуць наведаць розныя правінцыі Кітая", - заўважыў міністр.

Жонка старшыні КНР запрасіла калектывы Цэнтра мастацкай творчасці ў КітайПаводле яго слоў, двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы адукацыі развіваецца даволі дынамічна. "Учора старшынёй КНР было афіцыйна заяўлена, што дадаткова па нашым пагадненні кожны год 40 студэнтаў будуць выязджаць у Кітай для павышэння кваліфікацыі, навучання ў кітайскіх ВНУ. Яшчэ было сказана, што выдзелена 100 квот для нашых студэнтаў у мэтах азнаямлення з культурай Кітая. Гэта значыць, у бягучым годзе яшчэ 100 нашых студэнтаў паедуць у гэту краіну, а цяпер запрошаны таксама калектывы Цэнтра мастацкай творчасці, якія прадэманструюць асаблівасці нашага нацыянальнага мастацтва", - сказаў кіраўнік ведамства.

Міхаіл Жураўкоў дадаў, што з году ў год колькасць кітайскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ, павялічваецца. Акрамя таго, з КНР у Беларусь прыязджаюць на кароткатэрміновыя курсы і на практыку. "Цяпер актывізаваўся абмен паміж маладымі вучонымі, якія выязджаюць у Кітай і Беларусь для правядзення сумесных навуковых даследаванняў", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс