У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Снж 2015

"Жаніцьба Цярэшкі" адкрые праграму свят у сельскіх сядзібах Прыдзвіння

31 снежня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Праграма мерапрыемстваў у сельскіх сядзібах Прыдзвіння ў новым годзе стартуе традыцыйным абрадам "Жаніцьба Цярэшкі". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня грамадскага савета па развіцці аграэкатурызму Віцебскай вобласці, гаспадыня сядзібы "Прыазёрная" Лепельскага раёна Вольга Маханенка.

На базе сялянска-фермерскай гаспадаркі "Люкжына" ў Лепельскім раёне 8 студзеня пройдзе традыцыйны для гэтай мясцовасці абрад "Жаніцьба Цярэшкі". Гэта старадаўняе народнае свята раней адзначалі ноччу ў калядныя дні. Першапачатковай функцыяй было бліжэй пазнаёміць нежанатую моладзь, прымераць на сябе ролю жанатых людзей. Асноўнае дзеянне ігрышча - падбор сямейных пар - мае карнавальны, умоўны характар: уключае элементы флірту, гульнявыя дзеянні, рытуальную імітацыю вянчання і застолля. Менавіта такі жартаўлівы абрад чакае гасцей сялянска-фермерскай гаспадаркі. Дарэчы, гаспадар сядзібы імкнецца папулярызаваць народныя традыцыі. Тут праводзяцца святы і абрады земляробчага цыкла, а аднойчы ў "Люкжыне" адбылося беларускае вяселле францужанкі і галандца па народных традыцыях нашых продкаў.

"Абрад "Жаніцьба Цярэшкі" мае статус нематэрыяльнай каштоўнасці і праводзіцца ў адпаведнасці з традыцыямі беларускай культуры. Сваёй унікальнасцю і відовішчнасцю ён пакідае незабыўныя ўражанні ў аматараў фальклору. Гэта наш гонар і паўнацэнны турыстычны прадукт", - адзначыла Вольга Маханенка.

Яна дадала, што ў хуткім часе пасля мерапрыемства члены грамадскага савета збяруцца, каб абмеркаваць і зацвердзіць план работы на ўвесь 2016 год. Пакуль жа гаспадары сядзіб заняты прыёмам гасцей на калядных канікулах. Вольга Маханенка адзначыла, што сярод беларусаў сельскі варыянт адпачынку прадаўжае набіраць папулярнасць, у той час як расіяне ўсё часцей аддаюць перавагу турыстычным аб'ектам на тэрыторыі сваёй краіны. Не ўсе сядзібы рэгіёна ў гэтыя дні запоўнены гасцямі, але ў аўтарытэтных месцы заняты і ўжо ідзе запіс на летнія месяцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску