Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Снж 2015

Жаночая зборная Беларусі па кёрлінгу выйграла міжнародны турнір у Латвіі

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па кёрлінгу ў складзе Аліны Паўлючык (скіп-капітан), Дар'і Багатавай, Арыны Свяржынскай, Маргарыты Дзяшук атрымала перамогу ў міжнародным турніры Ventspils Christmas Cup 2015, які праходзіў у Вентспілсе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

На папярэднім этапе беларуская каманда атрымала дзве перамогі. На старце турніру з лікам 12:4 была пераможана каманда Perles (Латвія), далей беларускі былі мацнейшыя за каманду Rudzisu CC (Латвія) - 8:3. У паўфінале зафіксавана нічыя з камандай Шатландыі - 5:5, але сумы ачкоў (агульная колькасць выйграных эндаў на турніры - 17) было дастаткова для выхаду ў фінал.

У вырашальным матчы беларускі былі мацнейшыя за каманду Team of Legends - 6:3, у склад якой увайшлі ігракі Беларусі і Латвіі Павел Пятроў (скіп), Бруна Барздайніс, Паліна Пятрова і Ая Барздайніс.

У турніры Ventspils Christmas Cup 2015 прымалі ўдзел 16 каманд з Латвіі, Беларусі і Шатландыі.

Чарговы турнір жаночая зборная Беларусі, якая рыхтуецца да майскага чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне С, правядзе ў студзені 2016 года ў Таліне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі