У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Стд 2016

Жаночая зборная Беларусі абыграла каманду Германіі на чэмпіянаце Еўропы па індархакеі

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі абыграла каманду Германіі на чэмпіянаце Еўропы па індархакеі з лікам 4:3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым тайме матчу ў сталічным Палацы спорту беларускі змаглі адкрыць лік на першай мінуце сустрэчы. Дакладны кідок па варотах немак зрабіла капітан Рыта Батура - 1:0. Каманда Германіі зраўнавала лік на 7-й мінуце, выкарыстаўшы стандартнае становішча. Назначаны штрафны кідок у вароты гаспадароў рэалізавала Юлія Меферт -1:1. У ходзе першага тайма немкі часцей валодалі мячом, але прапусцілі перад самым перапынкам. Вопытныя ігракі зборнай Беларусі Хрысціна Папкова і Настасся Сыраежка разыгралі камбінацыю, якую дакладным кідком завяршыла Юлія Курганская.

У другія дваццаць мінут гульні перавага беларусак была больш значнай. Надзея Сяліцкая закінула трэці мяч у вароты немак, а на 35-й мінуце Хрысціна Папкова зрабіла лік 4:1 на карысць гаспадароў чэмпіянату. Пасля чацвёртага прапушчанага гола зборная Германіі ўзяла перапынак і змагла адыграць два мячы. Поспех гасцям зноў прынеслі розыгрышы штрафных кідкоў. Лік - 4:3 на карысць беларускай зборнай.

Зборная Германіі з'яўляецца адной з мацнейшых у гэтым відзе спорту, займае другое месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея на траве. На чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў фінале немкі адолелі якраз беларусак - 5:1. У 2014 годзе ўступілі ў барацьбе за золата Нідэрландам.

Астатнія матчы першага тура чэмпіянату Еўропы па індархакеі сярод жаночых каманд завяршыліся перамогай фаварытаў. У групе А ўладальнік Кубка свету 2015 года, дзеючы чэмпіён Еўропы зборная Нідэрландаў не пакінула шанцаў Польшчы - 9:0, Чэхія была мацнейшай за Бельгію - 5:0.

У групе В Украіна нанесла паражэнне Аўстрыі - 6:1, Беларусь ва ўпартай барацьбе адолела Германію - 4:3.

Матчы другога тура папярэдняга этапу адбудуцца вечарам 22 студзеня. У квартэце А згуляюць Польшча - Бельгія (16.00), Чэхія - Нідэрланды (17.10), у групе В свае матчы правядуць Аўстрыя - Германія (18.20), Беларусь - Украіна (19.45). У ранішняй праграме 23 студзеня адбудуцца матчы трэцяга тура.

Дзве лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у паўфінал, які пройдзе вечарам 23 студзеня. Матч за 3-е месца і фінал - 24 студзеня. Па выніках кантынентальнага форуму шэсць зборных атрымаюць права на ўдзел у чэмпіянаце свету 2018 года, які пройдзе ў аргенцінскім Расарыа.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс