Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Крс 2019

ZENA выступіць на "Еўрабачанні-2019" у першым паўфінале пад восьмым нумарам

ZENA выступіць на

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" ZENA з кампазіцыяй "Like it" выступіць у першым паўфінале пад нумарам восем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У гэтым годзе парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачанне-2019", як і ў мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дае магчымасць зрабіць шоу больш эфектным з пункту гледжання рэжысуры.

Першы паўфінал адбудзецца 14 мая. Краіны выступяць у наступнай чарговасці: 1. Кіпр, 2. Чарнагорыя, 3. Фінляндыя, 4. Польшча, 5. Славенія, 6. Чэхія, 7. Венгрыя, 8. Беларусь, 9. Сербія, 10. Бельгія, 11. Грузія, 12. Аўстралія, 13. Ісландыя, 14. Эстонія, 15. Партугалія, 16. Грэцыя, 17. Сан-Марына.

Другі паўфінал пройдзе 16 мая. Чарговасць краін наступная: 1. Арменія, 2. Ірландыя, 3. Малдова, 4. Швейцарыя, 5. Латвія, 6. Румынія, 7. Данія, 8. Швецыя, 9. Аўстрыя, 10. Харватыя, 11. Мальта, 12. Літва, 13. Расія, 14. Албанія, 15. Нарвегія, 16. Нідэрланды, 17. Паўночная Македонія, 18. Азербайджан.

Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Тэль-Авіве 18 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24". Арганізацыю і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі