VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Крс 2019

ZENA прыме ўдзел у Moscow Eurovision Party 2019

ZENA прыме ўдзел у Moscow Eurovision Party 2019

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" ZENA 24 красавіка прыме ўдзел у Moscow Eurovision Party 2019 у Маскве, прадставіўшы сваю песню "Like it" расійскай публіцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА спявачка.

Гэта будзе дзявятая афіцыйная расійская pre-party і вялікі гала-канцэрт самага папулярнага міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне", у час якога свае песні прадставяць канкурсанты больш як 10 краін-удзельніц, сярод іх і Беларусь. Перад канцэртам адбудзецца чырвоная дарожка і аўтограф-сесія з удзелам канкурсантаў "Еўрабачання-2019", а таксама шматлікія сюрпрызы і розыгрышы. Падтрымаць артыстаў і пазнаёміцца з іх песнямі, як звычайна, прыйдуць і расійскія зоркі, прадстаўнікі бізнес-эліты, фіналісты конкурсу песні мінулых гадоў. Акрамя таго, беларуская выканаўца выступіць 6 красавіка ў традыцыйным "Канцэрце "Еўрабачанне" ў Амстэрдаме.

Як расказала ZENA, цяпер яна актыўна рэпеціруе і працуе над вобразам. На сцэну Тэль-Авіва яна выйдзе з зусім новым нумарам, адрозным ад таго, які быў у час нацыянальнага адбору. "Нумар павінен атрымацца прыгожым і маляўнічым. Але ніякіх сакрэтаў я раскрываць не буду. Вы ўсё зможаце ўбачыць самі ў час майго выступлення ў паўфінале. Скажу толькі адно: у нумара ёсць свая непаўторнасць, няхай гэта будзе інтрыгай", - адзначыла яна.

"Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая. ZENA выступіць у першай частцы першага паўфіналу. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход